В отделении скорой медицинской помощи — новые автомобили

img_4651У работнікаў аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” спраў заўсёды хапае. І днём, і ноччу медыцынскія работнікі выязджаюць ва ўсе куткі раёна для аказання экстранай дапамогі. Нярэдка ім прыходзіцца выратоўваць жыццё чалавека, калі марудзіць нельга і лік ідзе на секунды… У такім выпадку поспех работы залежыць не толькі ад прафесіяналізму фельчара, а і ад надзейнасці транспарту. Пры любым надвор’і, у бездараж машына хуткай медыцынскай дапамогі павінна тэрмінова прыбыць на месца выкліку.
Сапраўдным святочным падарункам ад мясцовай улады для аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі стала набыццё трох новых аўтамабіляў УАЗ.
— Патрэба ў набыцці новых аўтамабіляў для гэтага аддзялення наспела ўжо даўно, — адзначае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Кацярына Шабунько. — Калі размова ідзе аб дапамозе чалавеку ў экстранай сітуацыі, справа не церпіць адкладу. Таму абнаўленне транспарту аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі было нашай першачарговай задачай. Аўтамабілі УАЗ — даволі надзейная тэхніка, якая дазваляе хутка пераадолець бездараж і даставіць хворага чалавека ў бальніцу.
На набыццё новых аўтамабіляў з раённага бюджэту было выдаткавана каля 60 тысяч рублёў. Аднак на гэтым работа не спыняецца.
Абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” працягваецца. У цяперашні час вядзецца касметычны рамонт санвузлоў цэнтральнай раённай паліклінікі. Летась быў зроблены бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў на агульную суму 58,9 тысячы рублёў, выкананы работы па замене пажарнай сігналізацыі на першым паверсе галоўнага корпуса бальніцы і трэцім паверсе цэнтральнай раённай бальніцы. Адрамантаваны дах Новавалосавіцкай урачэбнай амбулаторыі і памяшканне Грыгаравіцкага ФАПА, устаноўлены новы ацяпляльны кацёл і дымаход у Пышнянскай бальніцы сястрынскага догляду, выкананы рамонтныя работы ў палатах тэрапіі і працэдурнай гінекалогіі, праведзены рамонт сістэмы вентыляцыі на харчблоку і рамонт падлогі ў аўтамабільных боксах.
Вясной бягучага года за сродкі з рэспубліканскага бюджэту набыты лічбавы рэнтген-апарат беларуска-кітайскай вытворчасці на тры працоўныя месцы. Работа новага абсталявання дазволіць знізіць прамянёвую нагрузку на пацыента, медыцынскі персанал і дасць магчымасць аб’яднання з камп’ютарнай сеткай бальніцы. Такім чынам, урачы змогуць хутка праглядваць даныя абследавання і пры неабходнасці накіроўваць іх на адрас Віцебскай абласной бальніцы. У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка памяшкання для работы апарата.
Урачыстая перадача ключоў ад аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі стала значнай падзеяй для работнікаў установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”.
— Работа аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі вельмі важная і неабходная для кожнага з нас. Упэўнены, што набыццё новых аўтамабіляў у значнай ступені дапаможа вам у рабоце. Няхай жа ваша праца заўсёды будзе зладжанай, а ў рабоце будзе як мага менш цяжкасцяў! — ад душы пажадаў працаўнікам аддзялення намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак.
Вадзіцелям аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Сяргею Вашкевічу, Міхаілу Жарнасеку і Сяргею Атрошчанку Віктар Уладзіміравіч уручае ключы, а яны разам са сваімі калегамі хутка сядаюць у новыя аўтамабілі і пакідаюць тэрыторыю бальніцы — фельчараў чакаюць хворыя…
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі гатовы да работы на новых аўтамабілях.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>