Как правильно оплатить услуги по вывозу мусора?

149659z_vyvozim-foto-0У рэдакцыю прыйшлі двое пажылых людзей. З іх аповеду вынікала наступная карціна. Валерый Пшонка і Алімпіяда Мазіна жывуць разам 16 гадоў. Фактычна яны пражываюць у Лепелі на адной з вуліц у былой вёсцы Бяленіцы, аднак прапісана жанчына ў вёсцы Заслаўкі. Разам з ёй у доме зарэгістраваны і сын, які, па словах Алімпіяды Сцяпанаўны, фактычна пражывае і працуе ў Лепелі. Яму працяглы час не ўдавалася знайсці працу і толькі некалькі тыдняў таму ўладкаваўся. Сужыцель таксама пенсіянер.
Нядаўна Алімпіядзе Сцяпанаўне па пошце прыйшло паведамленне аб тым, што ў яе назапасілася вялікая запазычанасць за вываз смецця ад дома ў Заслаўках. Дакладней, сама запазычанасць за паслугі каля 30 рублёў і яшчэ больш за 50 рублёў — пеня за пратэрмінаванне аплаты.
— Як так можа быць? — недаўменна заўважала жанчына. — Я жыву ў Лепелі, а мне прыходзіць рахунак за дом у Заслаўках, якога, да таго ж, ужо даўно няма. Я там не была больш за дзесяць гадоў, мне перадавалі, што яго знеслі. Увесну ў мяне з пенсіі вылічылі значную суму, якраз за вываз смецця, а цяпер зноў “ліст шчасця” прыйшоў. Што рабіць? У мяне няма такіх грошай, каб адразу выплаціць усю патрэбную суму.
— Давайце разважаць лагічна, — адказваю. — Вы жывяце, хай сабе і ў Лепелі, у працэсе жыццядзейнасці ўтвараюцца адходы, якія трэба ўтылізаваць. Утылізацыяй займаецца спецыялізаванае прадпрыемства, КУВП “Бароўка”, яму і трэба плаціць. І не важна пры гэтым, дзе вы прапісаны, у Лепелі ці ў Заслаўках. Па-другое, ёсць, пагадзіцеся, і частка вашай віны ў тым, што назапасілася значная запазычанасць з пеняй. Хто, апрача вас, павінен сачыць за вашымі расходамі? Тым больш, што ўжо вам падавалі “сігнал”.
Далей пастараліся высветліць, які на сёння стан дома ў Заслаўках, ці існуе ён у рэальнасці, а можа, як кажа Алімпіяда Сцяпанаўна, знесены? У тэлефоннай размове старшыня Баброўскага сельвыканкама Тамара Ярыга пацвердзіла, што ўказаны дом у вёсцы Заслаўкі існуе. Ён знаходзіцца ва ўласнасці ААТ “Ладасна”. У будынку зарэгістраваны Алімпіяда Мазіна з працаздольным сынам.
Разам з Алімпіядай Сцяпанаўнай і Валерыем Іванавічам рушылі ў разліковы цэнтр г. Лепеля. Там спецыяліст выдала на рукі раздрукоўку з поўным разлікам. З яе вынікала, што запазычанасць па аплаце за вываз смецця ў Алімпіяды Мазінай узнікла яшчэ ў 2016 годзе. У лютым — сакавіку праз органы прымусовага выканання ўдалося запазычанасць часткова пагасіць. Аднак у далейшым аплаты за вываз смецця не паступала, запазычанасць зноў назапасілася. Усё згодна з дзеючым заканадаўствам.
Начальнік разліковага цэнтра Ганна Тарасава азнаёмілася з праблемай людзей. Прапанавала наступны варыянт вырашэння:
— Ёсць магчымасць частковага або поўнага спісання пені ў залежнасці ад узроўню даходаў заяўніка. Гэтае рашэнне прымае абласное кіраўніцтва. Для гэтага вы павінны прадаставіць нам наступныя дакументы: сваю даведку аб даходах за апошнія тры месяцы, пенсійнае пасведчанне, даведку з месца працы сына і квітанцыю аб аплаце запазычанасці за вываз смецця. Нагадаю, гэта першая сума ў 30 рублёў. Мы гэтыя дакументы накіроўваем у Віцебск — і адтуль прыходзіць адказ. Мой вопыт паказвае, што ён, як правіла, станоўчы, пенсіянерам ідуць насустрач. Падыходзіць вам такі варыянт?
Наведвальнікі пагадзіліся.
Алімпіяда Сцяпанаўна і Валерый Іванавіч зрабілі для сябе выснову аб тым, што да ўласных фінансавых абавязацельстваў трэба ставіцца больш уважліва і адказна.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>