Гандлёвае абслугоўванне

Прыемна заўважаць, як у апошнія гады ў нашым раёне літаральна на вачах з’яўляюцца новыя гандлёвыя прадпрыемствы. Многія магазіны прывабліваюць шматлікіх пакупнікоў не толькі прыгожым знешнім выглядам, а і багатым асартыментам тавараў. Немагчыма абысці ўвагай магазін “Родны кут”, які быў адкрыты ў канцы мінулага года. Сапраўдным падарункам для жыхароў вёскі Заслонава стала

адкрыццё кафэ “Гарадок”, дзе можна выдатна правесці вольны час, адпачыць у кампаніі сяброў, арганізаваць сямейную ўрачыстасць як у дзённы, так і ў вячэрні час. Паступова набываюць новае, больш сучаснае аблічча гарадскія і сельскія магазіны. Аб асноўных паказчыках работы Лепельскага райспажыўтаварыства, перспектывах развіцця арганізацыі гутарым з першым намеснікам старшыні райспажыўтаварыства Таццянай Камека.

 — Таццяна Аляксандраўна, раскажыце, калі ласка, аб структуры райспажыўтаварыства.

 — Спажывецкая кааперацыя — гэта шматагаліновая сістэма. За перыяд свайго развіцця яна сфарміравалася ў буйны, сацыяльна арыентаваны сектар эканомікі. У цяперашні час спажыўкааперацыя аб’ядноўвае больш за дзесяць тысяч пайшчыкаў, забяспечвае занятасць больш васьмісот чалавек і абслугоўвае больш за 34,7 тысяч насельніцтва раёна.

 — Якія асноўныя накірункі дзейнасці?

 — Наша работа накіравана перш за ўсё на задавальненне патрэб сельскіх жыхароў раёна, правядзенне якаснага гандлёвага абслугоўвання, стварэнне неабходных умоў для іх працы,  быту і вырашэнне сацыяльных праблем сельскіх жыхароў.

  — Райспажыўтаварыст­ву ўдалося дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце…

 — За пяць месяцаў бягучага года тэмп росту таваразварота рознічнай ганд­лёвай сеткі склаў 97,8 працэнта ў супастаўных цэнах, а продаж на аднаго чалавека — 366,7 тысячы рублёў. Тэмп росту зварота грамадскага харчавання склаў 105,2 працэнта, па экспарту — 127,8 працэнта, нарыхтоўчаму абароту — 157,2 працэнта. Атрымалі прыбытак у адзін мільярд 166 мільёнаў рублёў, з іх 886 мільёнаў — ад гандлёвай дзейнасці.

 Акрамя таго, у бягучым годзе праведзены рамонты трох сельскіх магазінаў, два магазіна пераведзены на работу па метаду самаабслугоўвання, набыта 21 адзінка хала­дзільнага абсталявання. Для зручнасці пакупнікоў паступова ўстанаўліваецца тэрмінальнае абсталяванне. Сёлета такога абсталявання ўстаноўлена пяць адзінак. Прададзена насельніцтву тавараў у крэдыт на агульную суму адзін мільярд 384 мільёны рублёў.

 З году ў год мы нарошчваем тэмпы гаспадарча-фінансавай дзейнасці спажывецкай кааперацыі. Нашы шматлікія поспехі — гэта праца ўсіх кааператараў раёна.

Інтэрв’ю правяла Святлана

СІЛЬВАНОВІЧ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>