В ходе расследования дела украденное было изъято

1533530558_img_0826…Пётр Машкоў (прозвішча зменена) — ураджэнец вёскі Юркоўшчына. Неяк завітаў да знаёмца на дзень нараджэння. А славянская душа шырокая. Якое свята без спіртнога! Выпівалі і закусвалі. Усё б нічога, ды Пётр кідаў сквапныя позіркі па баках. Маёмасцю цікавіўся. Выспела ў галаве нарэшце думка пазбавіць знаёмца тэлевізара.
І пазбавіў. На вуліцы тым часам сустрэў новых знаёмых. І рэалізаваў аднаму з іх тэлевізар з пультам у камплекце. Падчас расследавання справы ўкрадзенае было канфіскавана супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў і вернута пацярпеламу.
У час папярэдняга, а затым і судовага следства злодзей сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся. Судом Лепельскага раёна на падставе арт. 89 КК Рэспублікі Беларусь ён вызвалены ад крымінальнай адказнасці за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і вытворчасць па крымінальнай справе спынена.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>