Достал, развернул, ахнул — винтовка системы Мосина образца 1891/30 года!

roba_9515_enlarged Калі выпадкова знайшоў агнястрэльную зброю, патроны, гранату ці іншыя выбухованебяспечныя прадметы — не спакушай лёс, не гуляй у рулетку са сваім далейшым жыццём, здай у міліцыю. Гэты закон большасць лепяльчан добра засвоіла, што і пацвердзілі два прыведзеныя ніжэй факты.

У Лепелі вядзецца будоўля. Новыя гаспадары занялі стары ўчастак. У кутку высілася гара друзу. Ранейшыя ўладальнікі доўгія гады скідвалі туды ламачча, рэшткі бітай цэглы, рыззё. Пры новабудоўлі вырашылі разраўняць гэтую гару. Што можна — раскідаць па ўчастку, засыпаць яміны, што нельга — вывезці на сметнік. Якое ж было здзіўленне работнікаў, калі, ужо амаль пад канец працы, яны выцягнулі вінтоўку!
— Думаў, што гэта нейкая ржавая труба, а там — ствол, — успамінаў пасля рабочы.
Знаходку не перахоўвалі, адразу выклікалі ўчастковага. Прыклад зброі, вядома, згніў, ствол заржавеў, але ўдалося прачытаць кляймо. Год выпуску — 1917-ы.
Другі выпадак меў месца ў квартале за чыгункай. Там таксама гаспадар набыў участак. Дом, хоць і стары, але трывалы, моцны, паўстагоддзя прастаяў і яшчэ столькі ж прастаіць, верай і праўдай адслужыць. А вось гаспадарчая пабудова побач — зусім лядашчая, сцены пакасіліся, дах у некалькіх месцах прахудзіўся. Гаспадар прыняў рашэнне, што рамонт мала дапаможа, прасцей і надзейней будзе яе разбурыць, пляц вычысціць і паставіць пабудову новую.
Пачаў выкідваць з пабудовы ўсялякі хлуд, рыццё. Прыцягнуў увагу нейкі скрутак, які быў заторкнуты пад страху. Дастаў, разгарнуў, ахнуў — вінтоўка сістэмы Мосіна ўзору 1891/30 года! Праўда, ад часу ўся ржой пакрылася. Мужчына дзеля цікавасці паспрабаваў адкрыць затвор, той прыржавеў намёртва, але ж год выпуску разабраць удалося: 1945-ы – год пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны.
Выклікаў міліцыю. Экспертыза паказала, што прадмет з’яўляецца агнястрэльнай зброяй, але ў дадзеным стане ён непрыгодны для стральбы. Зброя была канфіскавана і знішчана. Людзям, якія іх знайшлі і перадалі ў міліцыю, аб’яўлены падзякі.
Алег АЎТУХ,
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>