Автобусы доставляют детей в школы до девяти часов утра, а затем — в 15-16 часов, после занятий в группах продленного дня или факультативных занятий

school_maz-7ee3833438ffc4d88cf67c9b045713be17d5e747 Да пачатку новага навучальнага года засталося менш за месяц. Хутка прабягуць апошнія тыдні жніўня — і школы горада і раёна гасцінна адчыняць дзверы перад вучнямі. Акрамя паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзення касметычнага рамонту важным пытаннем з’яўляецца падвоз дзяцей да навучальных устаноў. Аб гэтым і пойдзе наша размова з галоўным спецыялістам аддзела па адукацыі райвыканкама Аленай Скур’ят.

— Алена Іосіфаўна, колькі навучэнцаў у нашым раёне дастаўляецца транспартам у дзіцячыя сады і школы?
— Ва ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі транспартам дастаўляецца 498 дзяцей. Каля 40 навучэнцаў прыязджае на заняткі на рэйсавых аўтобусах. Транспартам аддзела па адукацыі райвыканкама і дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” дастаўляюцца таксама на заняткі выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Такім чынам, аўтобусным рухам ахоплена 77 населеных пунктаў раёна. Агульная працягласць праезду аўтобуса за дзень у сярэднім складае каля 200 кіламетраў.
— Многія вучні пасля заняткаў застаюцца ў групах падоўжанага дня, займаюцца на факультатывах. Ці ўлічваецца гэта пры распрацоўцы графіку падвозу дзяцей?
— Безумоўна. Аўтобусы дастаўляюць дзяцей у школы да дзевяці гадзін раніцы, а затым — у 15-16 гадзін, пасля заняткаў у групах падоўжанага дня або факультатыўных заняткаў. Пры вызначэнні часу прыбыцця аўтобуса ўлічваюцца і пажаданні бацькоў. Акрамя таго, кожны год з першага верасня па трыццатага чэрвеня ўсе вучні маюць права на бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Такім чынам, для іх створана магчымасць наведваць не толькі ўстановы агульнай сярэдняй, а і дадатковай адукацыі. Гэта, вядома, у значнай ступені садзейнічае змястоўнаму правядзенню вольнага часу дзяцей, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Права на бясплатны праезд дзіця, у тым ліку са шматдзетнай або малазабяспечанай сям’і, атрымлівае на аснове даведкі аб тым, што з’яўляецца вучнем той ці іншай установы адукацыі.
— Наколькі адпавядае транспарт аддзела па адукацыі тэхнічным патрабаванням?
— Усяго налічваецца дванаццаць адзінак транспарту, стан якіх цалкам адпавядае ўсім тэхнічным нормам. Сёлета за сродкі з раённага бюджэту будзе набыты новы аўтобус на 31 месца для дастаўкі вучняў у Бароўскую сярэднюю школу. Чатыры новыя аўтобусы былі набыты і ў мінулым годзе: тры — за сродкі з раённага бюджэту і адзін — за грошы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.
Усе аўтобусы рэгулярна праходзяць тэхнічны агляд. Да перавозкі дзяцей дапускаюцца вадзіцелі, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі “D”, вадзіцельскі стаж кіравання транспартам катэгорый “В”, “С” або “D” не менш за тры гады і не прыцягваліся на працягу апошняга года да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных шэрагам артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яны таксама абавязаны прайсці стажыроўкі, вызначаныя заканадаўствам. Установай адукацыі, да якой ажыццяўляецца перавозка дзяцей, на кожны школьны аўтобус прызначае паўналетняга суправаджаючага, а калі колькасць юных пасажыраў перавышае дваццаць чалавек, забяспечваецца суправаджэнне дваіх грамадзян. Ва ўмовах недастатковай бачнасці і пры нездавальняючых дарожных умовах (туман, снегапад, галалёдзіца) перавозка павінна ажыццяўляцца з хуткасцю, якая садзейнічае бяспечным умовам дарожнага руху.
У мінулым годзе для юных пасажыраў былі закуплены спецыяльныя камізэлькі для стварэння бяспекі ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння. З дзецьмі праведзена навучанне правілам карыстання камізэлькамі. Агульная колькасць пасажыраў аўтобуса не павінна перавышаць колькасць месцаў для сядзення ў адпаведнасці з тэхнічнай характарыстыкай аўтобуса.
— Алена Іосіфаўна, па якіх маршрутах аўтобусамі дастаўляецца найбольшая колькасць юных пасажыраў?
— Самыя насычаныя рэйсы ў аўтобуса, які дастаўляе вучняў у Бароўскую сярэднюю школу. Сюды прывозіцца больш за сто дзяцей з аграгарадка Камень, вёсак Матырына, Караевічы, Залессе, Губіна, Ладасна, Задоры, Забароўе, Уліцінкі і г.д. Сёлета ў сувязі з рэарганізацыяй Баброўскай сярэдняй школы колькасць юных пасажыраў узрасце на 25 чалавек. Сярэдняя працягласць рэйсаў гэтага аўтобуса за дзень складае 240 кіламетраў.
Нямала дзяцей дастаўляецца таксама з вёсак Межыца, Заслонава — каля 60 выхаванцаў прывозіцца ў Горскі дзіцячы сад. Аўтобус робіць некалькі рэйсаў. Больш за 40 вучняў з іншых вёсак прывозіцца ў Заслонаўскую сярэднюю школу. У Поўсвіжскую сярэднюю школу дастаўляюцца дзеці з дзевяці населеных пунктаў — вёсак Грыгаравічы, Валосавічы, Красналучка і г.д.
Па заявах бацькоў сёлета будзе арганізаваны падвоз дзяцей з горада ў Поўсвіжскі дзіцячы сад.
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>