Этих секунд хватило неизвестному вору, чтобы тайком стащить деньги и уйти

inx960x640Базарная плошча зноў становіцца аб’ектам асаблівай увагі як праваахоўнікаў, так і крымінальнага элементу. Многія лепяльчане і вяскоўцы памятаюць, якія трывожныя навіны некалькі гадоў таму паступалі пасля кожнага базарнага дня, злодзеі шуравалі па кішэнях і сумачках. Іх урэшце злавілі, сітуацыя паспакайнела, але на мінулых выхадных зноў адбыўся трывожны інцыдэнт.
Муж з жонкай, прадпрымальнікі, прадавалі рэчы, бытавыя тавары. Мужчына заняўся размовай са старым знаёмым, а жанчына літаральна на некалькі хвілін пакінула з-пад увагі картонку з выручкай. Гэтых секунд хапіла невядомаму злодзею, каб цішком сцягнуць грошы і сыйсці.
Праведзеныя па гарачых слядах аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы вынікаў не далі.
Адміністрацыі рынку выдадзена прадпісанне аб тым, каб наладзіць эфектыўную сістэму відэаназірання за тэрыторыяй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>