В Каменской библиотеке-музее Лепельского района детскому читателю была предложена квест-игра «Загадки музейной экспозиции»

u-8Да Міжнароднага дня музеяў у Каменскай бібліятэцы-музеі дзіцячаму чытачу была прапанавана квэст-гульня “Загадкі музейнай экспазіцыі” з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу. Яе ўдзельнікам трэба было адшукаць скарб. Дзеці выконвалі заданні на веданне гісторыі сваёй радзімы, праявілі эрудыцыю, калі адгадвалі аўтара кнігі па ўрыўку з яго твора. У музеі адшуквалі прадметы даўніны і тлумачылі іх прызначэнне. Прайшлі ўсе выпрабаванні і зразумелі, што скарб — гэта веды, згуртаванасць і сяброўства, якія аб’ядноўвалі ўдзельнікаў падчас квэст-гульні. Напрыканцы дзеці з дапамогай вядучага дасталі з печы чыгунок са смачнай кашай, якой і пачаставаліся.

Віктар ЛЯШЧЫНА.
На здымку: на квэсце ў бібліятэцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>