Сучасны аўтамабіль

У раённай бальніцы ўжо даўно наспела неабходнасць выкарыстання аўтамабіля, які дазваляе непасрэдна на месцы здарэння аказаць высокакваліфікаваную дапамогу пацярпеламу, цяжка хвораму. Для аддзялення хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі быў набыты такі аўтамабіль. Знешні выгляд і ўнутранае аснашчэнне распрацаваны з улікам навейшых, перспектыўных тэхналогій. Аўтамабіль укамплектаваны неабходным сучасным абсталяваннем.

Тут ёсць электракардыёграф, дэфібрылятар з маніторам, наркозны апарат, апарат для правядзення штучнага дыхання, патрэбныя мабілізацыйныя прыстасаванні.

— Аўтамабіль можа быць выкарыстаны для аказання экстранай кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, дастаўцы цяжка хворых у абласныя і рэспубліканскія лячэбныя ўстановы, — кажа загадчык аддзялення хуткай і неадкладнай дапамогі Уладзімір Аляксееў. — Пры гэтым у любы момант магчыма правядзенне складаных медыцынскіх маніпуляцый, гарантавана бяспека хворага.
С. МАКСІМАВА.
На здымку: новы аўтамабіль.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>