Залезли в гараж, вытащили аккумуляторную батарею, автомагнитолу

akkumБраты 2000 года нараджэння і 2001 года нараджэння, ураджэнцы вёскі Двор Людчыцы, вучацца ў аграрна-тэхнічным каледжы. Пры гэтым малодшы ўжо паспеў “праславіцца”: украў маёмасць. За гэта быў асуджаны да шасці месяцаў абмежавання вольнага часу. Гэта значыць, што па вяртанні з навучальнай установы ён павінен быў знаходзіцца дома, умовы выканання пакарання мог у любы момант праверыць міліцыянер.
Прага “подзвігаў” перамагла, а можа проста лёгкіх грошай захацелася. У любым выпадку хлопец зноў адважыўся на крадзеж, а за кампанію падцягнуў і брата.
Прычым свае зладзейскія намеры яны вырашылі рэалізаваць далей ад месца пражывання і вучобы — у Грыгаравічах. Там нагледзелі незамкнуты гараж і выцягнулі з яго два аўтамабільныя акумулятары, прычынілі гаспадару матэрыяльны ўрон на 100 рублёў.
Далей — болей. Паколькі першая спроба стала паспяховай, рушылі на наступную. У Грыгаравічах нагледзелі хату, якую віцяблянін выкарыстоўвае як дачу, а ў кладоўках, прысядзібных пабудовах захоўвае розныя рэчы, інструменты. Зноў залезлі ў гараж, выцягнулі акумулятарную батарэю, аўтамагнітолу.
Міліцыянерам хапіла мала часу, каб выйсці на след зламыснікаў. Супраць іх зараз вядуцца следчыя дзеянні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>