Один убегал, а другой с криками и топором догонял

topor_10На вуліцы Калініна жывуць маці і два сыны, абодва дарослыя дзецюкі, дарэчы, бывае, што і злоўжываюць спіртным. Апісваемы інцыдэнт адбыўся на днях. Увечары ў хаце знаходзіліся маці і сын. Ён на той момант быў цвярозы. Другі вярнуўся дахаты, быў нападпітку, ажно хістаўся.
Пачаў чапляцца да брата. Па якой прычыне? Ды без прычыны: не там сядзіш, не так стаіш, не тое кажаш, чаму маўчыш? Цвярозы цярпеў-цярпеў, а потым, каб не спакушаць лёс, выйшаў на вуліцу. П’яны за ім. Па дарозе ў сенцах прыхапіў сякеру.
На двары сварка разгарэлася з яшчэ большай сілай. Цвярозы брат бачыў, што інцыдэнт набірае нечаканыя абароты, палічыў за лепшае ўцячы.
Так і беглі яны па вуліцы: адзін уцякаў, а другі з крыкамі і сякерай даганяў. Урэшце апошняму надакучыла бегчы, задыхаўшыся, кінуў сякеру, пайшоў дахаты спаць.
Суседзі выклікалі міліцыю, якая і затрымала вінаватага. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса — пагроза забойствам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>