После занятий в актовом зале прошел конкурс чтецов «Поэзии волшебные строки»

dscn0397У сярэдняй школе №1 г. Лепеля адбылося свята, прысвечанае Дню роднай мовы. На перапынках гучала прыемная беларуская мелодыя, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Мільчаніна зладзіла на першым і другім паверхах флэшмоб, пад час якога танчылі нават настаўнікі. Дзяўчаты былі апрануты ў традыцыйныя беларускія касцюмы. Мілагучная беларуская гаворка літаральна лілася з вуснаў настаўнікаў і вучняў.
Пасля заняткаў у актавай зале прайшоў конкурс чытальнікаў “Паэзіі чароўныя радкі”. Прысутныя акунуліся ў незабыўную атмасферу чысціні, дабра і радасці. Вучні падрыхтавалі вершы пра мову, Радзіму. Кожны ўпэўніўся, што паэзія заўсёды пакідае ў сэрцы адметны след.
Школьныя артысты падрыхтавалі невялікія сцэнкі з апавядання “На каляды к сыну” Змітрака Бядулі. Затым вучаніцы 8 “А” класа ў беларускіх строях выканалі танец “Лявоніха”.
Напрыканцы адбылося ўзнагароджанне лепшых выканаўцаў і актыўных удзельнікаў Уладзіміра Івашкевіча і Паліны Жаковіч з 6 “В”, Марыі Арбузавай, Уладзіславы Пшанко, Валерыі Плігаўкі з 7 “А”.
Галоўнымі натхняльнікамі беларускага свята былі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Людміла Мільчаніна і Вольга Зарэцкая.
Ірына КЛЯШТОРНАЯ,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце СШ №1.
На здымку: cвята ў сярэдняй школе №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>