“Моя Родина — Беларусь»

nqohhqph1r_d2-880x350Прошёл областной этап конкурса сочинений, эссе и стихотворений “Мая Беларусь. Мая будучыня”. Компетентная комиссия отобрала ряд сочинений, стихотворений и эссе для участия в республиканском этапе. В число лучших попали три работы школьников Лепельщины.
Время назвать победителей. Первое место в тематической номинации “Мой родны кут, як ты мне мілы” завоевал ученик шестого класса Бобровской детский сад-базовой школы Вячеслав Карусевич, второе в номинации “Моя Родина — Беларусь” заняли одиннадцатиклассница средней школы №1 Анастасия Грибанова и девятиклассник Стайской средней школы Руслан Хрищенко.
“Калі былі маленькімі, то самым родным і любым месцам на зямлі была наша маленькая рачулка, што бяжыць за агародам дзядулевага дома, — прызнаецца ў сачыненні Слава. — Жабка. Якая дзіўная назва! “Бо многа жаб”, — казала мама, калі вадзіла нас з братам купацца.
Жабка. Якім жа было маё здзіўленне, калі ў час падарожжа ў вёску Падаліцы, дзе нарадзіліся і тата, і дзядуля, мне паказалі мосцік і рэчку, сказалі: “Глядзі, гэта наша Жабка”.
— Жабка? А дарожны ўказальнік кажа: “Дзіва”. Сапраўды, дзіва дзіўнае! Дык якая ж назва правільная? Дзядуля пасмяяўся: “Экскаватарка”. Як? У адной ракі тры назвы? На нашы пытанні тата не змог адказаць. Накіраваў да дзядулі: “Заблытаў хлопцаў, дык няхай і тлумачыць зараз!”.
І дзядуля патлумачыў. Нават мой непаседлівы брацік Максімка быў зацікаўлены. Аказваецца, ў народзе рэчку завуць Экскаватаркай, бо даўно-даўно рашылі правесці канал паміж двума азёрамі — Катоўскім і Астравенскім. Той ручай, што злучаў азёры, выпрамілі экскаватарам. Дарожнікі памыліліся і паставілі знак “Дзіва” не там, дзе трэба. Рака Дзіва злучае Катоўскае і Рагоўскае азёры. А дарожны знак перад сапраўднай Дзівай не стаіць. А Жабка — назва маленькай вёсачкі ў пяць двароў, што некалі тулілася ля ручая.
“Дык як называць маю рачулку?” — не разумеў я. “Як хочаш, — засмяяўся дзядуля, — як больш падабаецца. Мы завём Жабкай”.
…Мы выраслі. Купацца ў рэчцы стала нецікава. З сябрамі лета праводзім на пляжы возера Астравенскага.
“Што, забыліся рэчку? А яна чакае вас”, — аднойчы сказаў дзядуля.
Што там робіцца? Мы ж даўно там не былі! Мы ўжо дарослыя, можна схадзіць да яе і без мамы.
Калі мы прыйшлі на беражок, то Максім ажно заплакаў. Здаецца, рэчачка чакала нас і сумавала. І толькі беражкі яе зараслі без нас.
Мы будзем даглядаць цябе, мілая Жабка, як у дзяцінстве. Першы раз выкасіць берагі мы папрасілі дзядулю. Цяпер робім гэта самі. І па рачулцы прайшлі: сабралі смецце, вырвалі лішнія расліны, прыбралі паваленае дрэва.
Няхай жыве мая Жабка і нясе свае імклівыя воды ў возера!” — такое сочинение у Славы.
Согласитесь, каждая строка проникнута любовью к малой родине. И первое место на областном конкурсе завоевано справедливо.
…Стихотворение Руслана Хрищенко носит название “Шчаслівы”.
А я жыву ў Беларусі,
Дзе сімвал лён,
і лес, і бусел,
Дзе танчаць
і пяюць заўзята,
Дзе прыгажэй
за ўсіх дзяўчаты,
Дзе ўздоўж дарог
абапал дрэўцы,
Дзе словы ўсе ідуць
ад сэрца:
“анёл”, і “шчырасць”,
і “спагада”
(Я нагадаць заўжды
іх рады),
Дзе міру ведаюць цану,
Не вераць у плёткі і ману.
І я шчаслівы, я смяюся,
Што я жыву ў Беларусі!
“Нет места лучше, чем твой дом. Мой дом — Беларусь”, — открывает своё сочинение Анастасия Грибанова. В описании Беларуси, конечно же, нашлось место для признания в любви к своей малой родине:
“В моем старом доме на заднем дворе был небольшой прудик, откуда мама брала воду для полива цветов, а за ним небольшое болото с высокими кустарниками и огромными ветвистыми деревьями. Мне нравилось смотреть на всю эту композицию. Осенью она особенно пугала, летом она, наоборот, расслабляла, особенно, когда дул легкий ветерок. Он покачивал кроны деревьев, заставляя зеленые листья танцевать и кружиться в безумном ритме его песни, а до кустарников практически не доходил, оставляя их неподвижными, словно зрителей, которые смотрели на хаотичный танец листьев…”
Вскоре в Минске определят лучших в молодёжной эстафете творчества «Мая Беларусь. Мая будучыня».
Евгений НИКОЛАЕВ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>