Сергей Чуес — водитель автомашины в СВФ «Заозерье»

img_5362Сяргей Чуес — вадзіцель аўтамашыны ў СВФ “Заазер’е”. Пару гадоў таму атрымаў новы аўтамабіль МАЗ з аб’ёмным кузавам і вялікім прычэпам. Яго зорны час надышоў на жніве. Сяргей на свой рахунак запісаў больш за паўтары тысячы тон перавезенага зерня. І зараз вадзіцель не сядзіць без справы: кармы, запчасткі, будаўнічыя матэрыялы — яго МАЗ перавозіць усё.
Самае ж галоўнае ў працы вадзіцеля — падтрымліваць машыну ў тэхнічна спраўным стане, своечасова рамантаваць яе, не дапускаць, каб дробны недахоп разрастаўся ў вялікую паломку. Глыбокай восенню ў сельскай гаспадарцы цішэюць працоўныя тэмпы: з палёў убраны харчовыя і кармавыя культуры, глеба пераараная. У механізатараў і вадзіцеляў ёсць час, каб займацца рамонтам і абслугоўваннем тэхнікі. Што Сяргей Чуес і робіць.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>