В споре с компьютером

Сотрудники детской районной библиотеки не просто выдают книги, записывая их в формуляры. Они пропагандируют чтение, устраивают различные мероприятия, чтобы вызвать интерес даже у самых маленьких.

На «Неделе книги» в детском садике №6 прошло театрализованное представление «Спор компьютера и книги». Малыши внимательно слушали аргументы «за» и «против», из которых можно было сделать вывод: компьютер и книга друг друга не заменят. Яркий тому пример —  верный читатель детской библиотеки Маша Кольчевская.

Этой зимой девочка заболела и, будучи прикованной к постели, попросила маму принести книги, несмотря на то, что у школьницы есть компьютер. С начала года Маша прочитала 60 книг.

Конечно, таких успехов достигают не все. Но этот год направлен на популяризацию книги и уже приносит свои плоды. Так, на «Неделе книги» к постоянным посетителям, которых обычно около 70 человек в день, добавилось 240 человек, приходивших на мероприятия.

В библиотеке оформлено несколько новых выставок, в том числе посвященных юбилеям Якуба Коласа и Янки Купалы.

Інфармацыя для выпускнікоў

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання аформлены стэнд з інфармацыяй аб правілах паступлення і ўмовах прыёму ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю. Таксама на стэндзе змешчана апісанне сістэмы навучання і быту ў ВНУ і ССНУ.

Памятны тыдзень

Вучням гімназіі імя І. Ерашова надоўга запомніцца “Тыдзень дзіцячай кнігі”, які праводзіўся напярэдадні Міжнароднага дня дзіцячай кнігі.

Бібліятэкар гімназіі Ганна Уладзіміраўна Салаўёва правяла бібліялато “Няхай спяваюць птушкі”. Дзеці адказвалі на пытанні. Для таго, каб паспяхова справіцца з заданнем, трэба мець глыбокія веды, шмат чытаць кніг, часопісаў аб жывёлах і птушках. Самымі актыўнымі былі Павел Адахоўскі, Яўген Маркоўскі, Данііл Чарноў і Павел Аксяновіч. Вучні атрымалі прызы.

У гэты ж тыдзень у госці да гімназістаў прыйшлі работнікі дзіцячай бібліятэкі з тэатралізаваным прадстаўленнем “Усе краі табе адкрыты на старонках кнігі”.

Настаўніца Вольга Аляксандраўна Кліменцьева правяла шоу-гульню “Падарожжа ў краіну казак”, дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Літаратурны покер”, праведзенай Вольгай Паўлаўнай Мільчанінай.

Прайшла прэзентацыя кніг Уладзіміра Ягаўдзіка “Скарбы Радзімы”, падрыхтаваная бібліятэкарам Ганнай Уладзіміраўнай Салаўёвай. Бібліятэкар расказала ўсім біяграфію пісьменніка, пазнаёміла з яго кнігамі, якія ёсць у фондах бібліятэкі.

Ярка і запамінальна прайшло мерапрыемства з пяцікласнікамі. Вучні расказалі аб сваіх назіраннях за жывёламі роднага краю. Самымі актыўнымі былі Марк Радзько, Ірына Станкевіч, Алеся Тарасевіч, Антон Голер і Вікторыя Быкава. Мерапрыемствы прайшлі вельмі цікава і надоўга запомніліся юным гасцям.

Вяселле ў музеі

Краязнаўчы музей аказвае насельніцтву платную паслугу, разлічаную на маладажонаў. Яны на працягу га­дзіны могуць справіць вяселле ў культурнай установе паводле народных традыцый, выкарыстоўваючы для абраду і фатаграфавання рарытэтныя экспанаты.

У музеі спраўлена сем вяселляў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>