Пошли воровские ножки в сторону кладовых

1-1Апошнім часам у злодзеяў вырасла цікавасць да розных інструментаў. Матывацыя крымінальнікаў нескладаная: украсці даволі лёгка, каштуюць рэчы дорага, патрэбныя ўсім, таму праблем са збытам крадзенага быць не павінна. Вось і пайшлі зладзейскія ножкі ў бок кладовак, гаражоў, будоўляў, дач. Так, мінчанін, які мае дачны дом у Дрымаўшчыне, пад час чарговага прыезду не далічыўся бензакасы, якую пры напісанні заявы ў міліцыю ацаніў у 232,5 рубля.
Бензатрымер, а яшчэ электраінструменты, акумулятарныя батарэі і 20 літраў дызельнага паліва (усяго на 517 рублёў) сталі здабычай злодзея, які пранік у адзін з гаражоў кааператыва “Ула”, што ў Межыцы.
Жыхар вёскі Бароўка, рабочы вайсковай часці, раніцай выявіў крадзеж у сваёй кладоўцы, якая стаіць каля дома. Злодзей пашкодзіў металічную засаўку, залез і скраў электрадрыль коштам 183 рублі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>