Выполнено сто экспертиз спорного происхождения детей, из них в 82 случаях оно подтвердилось

ba176f26c2d7584bcbfcd360b8f3411b— Неаднаразова чуў аб правядзенні ДНК-экспертыз па ўстанаўленні спрэчнага радства. Хацелася б даведацца, куды неабходна для гэтага звярнуцца і што патрэбна прад’явіць? — з такім пытаннем звярнуўся на адрас рэдакцыі наш чытач Віктар Д.

Кампетэнтны адказ на гэта пытанне мы атрымалі ў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Ганны Барышнікавай:
— Экспертызы па ўстанаўленні спрэчнага радства (бацькоўства і мацярынства) праводзяцца ў Віцебску з 2014 года. Да цяперашняга часу яны праводзіліся па вызначэнні суда або ў добраахвотным парадку на дагаворнай аснове. У абодвух выпадках патрабавалася асабістая прысутнасць у лабараторыі ўсіх зацікаўленых асоб (маці, дзіцяці і, па меркаванні, бацькі). У цяперашні ж час з’явілася магчымасць правядзення экспертыз па ўстанаўленні спрэчнага паходжання дзяцей ва ўмовах ананімнасці.
— Якія дакументы патрэбны?
— Парадак звароту для гэтай экспертызы наступны. Заяўнік звяртаецца ў лабараторыю аддзела судова-біялагічных і судова-генетычных экспертыз ДКСЭ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, дзе піша заяву і складае дагавор, па адрасе: г. Віцебск, вул. Свідзінскага, 7, папярэдне пазваніўшы па тэлефоне канцылярыі 49-55-42. Узоры для даследавання заяўнік адбірае сам у хатніх умовах. Юрыдычнную сілу ў судзе такая экспертыза не мае, але чалавек можа атрымаць інфармацыю аб бацькоўстве ўпотай ад другога члена сям’і. Кошт экспертызы двух узораў (дзіцяці і, па меркаванні, бацькі) на сённяшні дзень для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 197,33 рубля, а для замежных грамадзян — 258,31 рубля. Плата вядзецца ў дзень звароту пасля напісання заявы і складання дагавора шляхам пералічэння названай сумы на рахунак Дзяржаўнага камітэта праз аддзяленне ААТ “ААБ “Беларусбанк”. Пры сабе неабходна мець пашпарт, копіі дзвюх апошніх яго старонак і старонкі з прапіскай, а таксама ўзоры букальнага эпітэлія.
— Якія матэрыялы павінен мець заяўнік пры правядзенні экспертызы?
— Каб выключыць магчымасць несапраўднага або адмоўнага выніку, неабходна дакладна падысці да працэдуры адбору ўзораў. Спатрэбяцца новая ўпакоўка ватных палачак, два чыстыя нявыкарыстаныя канверты, фрагмент паралона, пара пальчатак і нажніцы. Неабходна апрануць пальчаткі, узяць дзве-тры гігіенічныя палачкі, адзін з канцоў якіх абрэзаць. Ватным тампонам на іншым канцы з невялікім намаганнем трэба зрабіць саскрэб клетак з унутранай паверхні шчакі. Затым узоры трэба высушыць, змясціўшы іх у паралон ватнымі тампонамі ўверх ва ўмовах, якія выключаюць уздзеянне сонечных промняў, вільгаці і ацяпляльных прыбораў. На гэтым этапе вельмі важна не пераблытаць узоры і мінімізаваць кантакт пабочных асоб з адабранымі ўзорамі для таго, каб пазбегнуць занясення чужога генатыпу. Высушаныя ватныя палачкі неабходна змясціць у асобныя канверты, заклеіць іх і падпісаць такім чынам, каб было зразумела, у якім з канвертаў чый знаходзіцца ўзор. Прозвішчы ўказваць не абавязкова.
Падобныя экспертызы ва ўпраўленні па Віцебскай вобласці праводзяцца толькі ў адносінах родных першага парадку, гэта значыць, бацькоў і дзяцей, а экспертызы больш далёкіх родных, напрыклад, бабуль і дзядуль — г. Мінску.
— Скажыце, калі ласка, наколькі часта падобныя працэдуры праводзяцца ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз?
— На працягу бягучага года было выканана сто экспертыз спрэчнага паходжання дзяцей, з іх у 82 выпадках яно пацвердзілася.
Інтэрв’ю правяла
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>