“Я требую продолжения банкета!”

 

karty У Лепель да сяброў прыехаў госць з Мінска. Мужчына быў пры грашах, таму спіртное ракой лілося. Сябры балявалі тут, ездзілі ў Віцебск, рабілі шашлык – словам, адрываліся напоўніцу, бо госць плаціў за ўсё. Здавалася ў яго ў руцэ не крэдытная картка, а чароўная лямпа Аладзіна.

Напярэдадні ад’езду зноў такі добра адзначылі, ляглі спаць раніцай мінчанін цоп – карткі няма! Хаця памятаў, што з вечара клаў яе, здаецца, на стол. Ну, няма – і няма. Наяўных грошай было дастаткова на білет назад у Мінск ды яшчэ і на дарожку хапіла.

Як толькі маршрутка ад’ехала, у лепяльчаніна душа закрычала: “Я патрабую працягу банкета!”. “Няма праблем!” – адказаў ёй мужчына і дастаў з кішэні прыхаваную напярэдадні картку госця. І пайшло-паехала! Толькі з банкамата грошы здымаліся чатыры разы, карткай разлічваліся за купленае спіртное ў крамах горада, пакуль у чарговы раз банкамат не адмовіўся картку аддаваць – мінчанін, прыехаўшы дадому, патэлефанаваў у банк, заявіў аб прапажы і запатрабаваў, каб картку заблакавалі.

Хаця лепяльчанін выбраныя грошы ў далейшым і вярнуў, супраць яго ўсё ж узбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 – крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, па якім прадугледжана адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>