Вывезли мебельные гарнитуры

lazuritУ ранейшых нумарах “Лепельскага краю” апісваліся некалькі выпадкаў крадзяжоў маёмасці з крам, павільёнаў і іншых гандлёвых кропак, неабсталяваных ахоўнай сігналізацыяй. Апошні фактар станавіўся вырашальным для злодзеяў пры выбвры аб’ектаў іх злачынных дзеянняў. Яны лезлі менавіта туды, дзе, ведалі, іх ніхто не чакае. Як правіла, павялічваўся час паміж самім крадзяжом і момантам яго выяўлення, што часта значна ўскладняла аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Пад такую ж капірку нядаўна быў учынены яшчэ адзін крадзеж, які, трэба прызнаць, стаў больш маштабным.

Ноччу быў абкрадзены магазін “Мэбля” раённага спажывецкага таварыства на скрыжаванні вуліц Горкага і Чуйкова. Злодзеі ўскрылі заднія дзверы і вынеслі некалькі мэблевых гарнітураў.

Зыходзячы з аналізу скрадзенага, ясна, што зламыснікі выкарысталі грузавік. Паколькі не было ні вартаўнікоў, ні сігналізацыі, яны спакойна зрабілі сваю справу.

Агульны ўрон перавысіў тры тысячы рублёў.

Самае прыкрае ў гэтым выпадку тое, што пацярпелі таксама невінаватыя людзі. Двое чалавек напярэдадні крадзяжу набылі мэблевыя гарнітуры, унеслі ў касу грошы і дамовіліся, што забяруць пакупкі на днях. Зараз вырашаецца пытанне аб кампенсацыі нанесенай ім шкоды.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>