Несчастный случай произошел и третьего августа

a4b2dc1215f53a4e0f3b93aae0c5f785Стварэнне належных умоў працы для работнікаў, строгае выкананне тэхнікі бяспекі з’яўляецца асноўным крытэрыем паспяховай дзейнасці арганізацыі або прадпрыемства. Аб выкананні працоўнага заканадаўства ў нашым раёне пойдзе размова ў інтэрв’ю з начальнікам Лепельскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Фёдарам Васіленкам.

— Фёдар Іосіфавіч, раскажыце, калі ласка, аб выкананні працоўнага заканадаўства ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага раёна.
— У мінулым годзе праведзена 16 праверак выканання заканадаўства аб працы і ахове працы. Выяўлена 559 парушэнняў, спынена работа пятнаццаці адзінак абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі. Разгледжана 27 вусных і восем пісьмовых зваротаў грамадзян.
За парушэнне правілаў і нормаў па ахове працы, працоўнага заканадаўства, за вытворчы траўматызм па віне наймальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута дваццаць службовых асоб у выглядзе штрафу ў памеры дзве тысячы 509,4 рубля.
За несвоечасовую выплату заработнай платы накладзена 62 штрафы на службовых асоб на суму чатыры тысячы 960 рублёў і 64 штрафы на наймальнікаў на суму трынаццаць тысяч 440 рублёў.
— Наколькі часта здараюцца няшчасныя выпадкі на вытворчасці?
— Летась адбылося пятнаццаць няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю. У іх загінула пяцёра работнікаў, пятнаццаць — цяжка траўмаваны. У адным выпадку адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з васьмю работнікамі, дзе чацвёра загінулі і трое атрымалі траўмы.
— Фёдар Іосіфавіч, на якіх канкрэтна прадпрыемствах адбыліся няшчасныя выпадкі?
— Дванаццатага лютага адбыўся групавы няшчасны выпадак з работнікамі філіяла “Лепельскі леспрамгас” ААТ “ВіцебскЛес”, дзе пацярпела васьмёра работнікаў. Дваццатага лютага атрымаў траўму вадзіцель аўтамабіля КУВСГП “Лепельскае”. Трыццатага мая пацярпеў трактарыст-машыніст ААТ “Ладасна”, трэцяга ліпеня — вадзіцель аўтамабіля ТАА “Радыял Трэйд”, дзявятага ліпеня — наладчык абсталявання філіяла “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”.
Няшчасны выпадак адбыўся і трэцяга жніўня з цесляром ДЛГУ “Лепельскі лясгас”, у гэтым жа месяцы атрымаў траўму трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СФГ “Азімка”. Пятага верасня пацярпеў станочнік дрэваапрацоўчых станкоў ДЛГУ “Лепельскі лясгас”, 12 верасня — страхар філіяла “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, а 19 верасня — аператар машыннага даення ААТ “Чарэйшчына”. Няшчасны выпадак адбыўся 28 верасня з зубарэзчыцай ААТ “Лепельскі электрамеханічны завод”, а 21 лістапада — з жывёлаводам ААТ “Ладасна”. У снежні пацярпелі дарожны рабочы філіяла “Лепельскае ДРБУ-202” КУП “Віцебскаблдарбуд” і трактарыст філіяла ДЭУ-37 РУП “Віцебскаўтадар” ЛДД-374. Вадзіцель аўтамабіля СВФ “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” трапіў у аварыю.
Безумоўна, захаваць бяспеку работнікаў дапаможа толькі строгае выкананне працоўнага заканадаўства.
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>