Придумала и стала реализовывать схему присвоения денежных средств

dsc_7340_13 Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) супраць былога начальніка аднаго з вясковых аддзяленняў паштовай сувязі (АПС). Па версіі следства, падзеі развіваліся наступным чынам. Пасля выхаду на пенсію папярэдняга начальніка АПС яму на замену прыйшла выпускніца прафесійна-тэхнічнага каледжа. Дзяўчына прыбыла на працу па размеркаванні.

У курс справы яна ўвайшла настолькі хутка, што тут жа прыдумала і стала рэалізоўваць схему прысваення грашовых сродкаў. Вока і руку клала як на выручку ад асноўнай дзейнасці пошты, так і на пенсіі, якія дастаўляліся праз аддзяленне. За некалькі месяцаў такой бурлівай дзейнасці быў нанесены ўрон на 4361 рубель 41 капейку.

Куды ж траціліся грошы? На прыгожае жыццё: паездкі на таксі, абеды і вячэры ў кафэ і рэстаранах, падарункі сабе, любімай, і не толькі…

Першапачаткова недастачу выявіла ўнатраная рэвізія. Аднак толькі следчыя змаглі разблытаць увесь клубок злачыннай схемы.

Першапачаткова абвінавачаная была ўзятая пад варту. У далейшым мера затрымання ёй была зменена на падпіску аб нявыездзе. Такім чынам ёй дадзены шанц для пошуку сродкаў на кампенсацыю нанесенай матэрыяльнай шкоды.

Тофік ДЗЯМЕШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>