Что такое эффект домино, знают почти все

Што такое эфект даміно, ведаюць амаль усе — калі падзеі развіваюцца адна за другой, і спыніць іх амаль немагчыма. Прыблізна такі абарот закруціў лепяльчаніна В. Пшанко, 1984 года нараджэння, і прывёў яго на лаву падсудных. Аднак аб усім па парадку.

6-trik-bermain-domino Просім чытача набрацца крыху цярпення, бо асноўная падзея мае некаторую перадгісторыю. В. Пшанко ў мінулым годзе сеў за руль у нецвярозым стане. На яго бяду (і на шчасце іншым удзельнікам дарожнага руху), вадзіцеля нападпітку спынілі супрацоўнікі АДАІ РАУС. Кіроўца панёс заслужанае пакаранне — штраф у буйным памеры і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі.
Аднак мужчына не зрабіў для сябе належных высноў. Не прайшло і года, як яго зноў злавілі пры тых жа абставінах — за рулём нападпітку, ды яшчэ і без правоў. Справа разглядалася ў судзе, які прыгаварыў В. Пшанко да двух гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. 30 снежня прыгавор павінен быў уступіць у законную сілу, мужчына павінен быў прыбыць у Віцебск для адбывання пакарання. Аднак менавіта гэты дзень, апошні на волі, стаў ракавым.
Летам мінулага года Пшанко ў складзе будаўнічай брыгады працаваў па дагаворы найму з КУВП “Бароўка”: узводзілі агароджы. Па пэўных прычынах выплата заробку затрымлівалася. Нарэшце ў канцы студзеня брыгадзір па тэлефоне паведаміў, што грошы паступілі яму на картку.
Пшанко верагодна адзначаў апошні дзень на волі, таму зноў быў нападпітку. Аднак гэта не зашкодзіла яму наняць машыну, паклікаць з сабой дзвюх сябровак і выехаць у Заслонава за грашыма. Прыехалі да дома брыгадзіра, выклікалі яго на вуліцу. Аднак той аддаць грошы не змог, маўляў, патраціў іх, абяцаў вярнуць з бліжэйшага авансу.
— Як? Ты што? — раз’юшана закрычаў Пшанко. — Мне грошы цяпер патрэбныя! Я ў Віцебск з’язджаю надоўга па прыгаворы! Аддавай грошы зараз жа! Дзе хочаш бяры!
Суседка злітасцівілася, пазычыла 20 долараў, але ж гэтага мала. Выйшлі на вуліцу, брыгадзір меркаваў зайсці яшчэ да кагосьці папрасіць грошай. Пшанко ўжо не стрымліваўся, схапіўся з ім, ударыў два разы кулаком па галаве. Калі чалавек упаў, пачаў таптаць нагамі. Ледзьве паспеў уцячы, забег у пад’езд. Лепяльчанін за ім. У пад’ездзе “высвятленне адносін” працягвалася, суправаджалася бойкай, крыкамі, нават два вазоны з кветкамі разбілі. На крыкі выйшлі суседзі, прыгразілі выклікаць міліцыю. Адна з жанчын спрабавала супакоіць раз’юшанага хулігана. Той плюнуў, махнуў рукой і паехаў назад у Лепель.
Між тым брыгадзіру стала кепска. Выклікалі хуткую дапамогу. У бальніцы паставілі дыягназ — пераломы пяці рэбраў з пнеўматораксам, што адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Медыкі паведамілі ў міліцыю, а тыя хулігана затрымалі. Цяпер ён арыштаваны, да ранейшага пакарання дадаецца абвінавачанне ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса РБ, па якой пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Вось так адно правапарушэнне, калі не адумацца і не зрабіць належных высноў, можа прывесці да нашмат больш цяжкіх наступстваў.
У апісанай справе звяртае на сябе ўвагу яшчэ адзін бок. КУВП “Бароўка” за выкананую работу не разлічвалася амаль паўгода, што, безумоўна, паслужыла штуршком да канфлікту. А заробак В. Пшанко павінен быў скласці ўсяго каля 100 рублёў.
Тофік ДЗЯМЕШКА, начальнік РАСК, маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>