На вертолетах Ми-8 они периодически перелетали в Афганистан

Для таго каб стаць сапраўдным абаронцам Айчыны, трэба прайсці доўгі і няпросты шлях. Спачатку трэба набыць глыбокія і трывалыя веды вайсковай справы, атрымаць выдатную фізічную загартоўку. Пётр Урбан усім гэтым у асноўным авалодваў яшчэ ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў дваццатага стагоддзя, калі вучыўся ў Пышнянскай сярэдняй школе. Штодзённа дабіраўся з вёскі Зацякляссе, дзе жыў разам з бацькамі.  Пачатковую ваенную падрыхтоўку прадоўжыў у Лепельскім СПТВ-175. Вучыўся на механізатара і атрымаў правы вадзіцеля-прафесіянала катэгорыі “С”. Восенню 1987 года прызвалі на тэрміновую службу ў армію. У той асенні прызыў сем чалавек з Лепельшчыны былі накіраваны для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афганістане.
Разам з яшчэ земляком Ігарам Міснікам трапіў на пагранічную заставу ў пасёлку Маскоўскім Кулябскай вобласці Таджыкістана. Гэты населены пункт знаходзіўся на мяжы з Афганістанам. Пётр Урбан быў уключаны ў склад вайсковай дэсантна-штурмавой групы.
У ваеннай часці прайшоў трохмесячнае навучанне на гранатамётчыка, авалодаў навыкамі карыстання ў баявых умовах буйнакаліберным гранатамётам СПГ-9. Душманы такой зброі баяліся, называлі “шайтан-труба”.
img_3858

— На верталётах Мі-8 перыядычна пераляталі ў Афганістан, накіроўваліся на дапамогу нашым ваеннаслужачым для знішчэння вайсковых злучэнняў ворага, — сказаў Пётр Урбан. — Звычайна вельмі хутка выгружаліся ў нашых апорных пунктах на тэрыторыі гэтай краіны, перад выкананнем канкрэтных баявых задач займалі кругавую абарону і толькі пасля гэтага праводзілі рэкагнастыроўку. У склад нашай дэсантна-штурмавой групы ўваходзілі таксама аўтаматчыкі, снайперы і мінамётчыкі. Аднойчы высадзіліся на нашых старых, належным чынам абсталяваных пазіцыях, а яны аказаліся замініраванымі. Адзін салдат падарваўся на варожай міне, загінуў, а некалькі ваеннаслужачых атрымалі цяжкія кантузіі. Пасля гэтага выпадку мы далі сабе зарок — ніколі больш не выкарыстоўваць нашы старыя ваенныя ўмацаванні.
— Колькі доўжыліся камандзіроўкі ў Афганістан?
— Звычайна ад двух сутак да тыдня. Праўда, аднойчы давялося выконваць баявыя задачы на працягу двух тыдняў. Асабліва абвастрылася сітуацыя, ваенная абстаноўка ў канцы 1988 года — пачатку 1989 года, калі вялася падрыхтоўка да поўнага вываду нашых войскаў з Афганістана і ў сувязі з гэтым рэзка актывізаваліся дзеянні душманаў супраць нашых войскаў.
— Калі дэмабілізавалі?
— У лістападзе 1989 года.
— Як склаўся далейшы лёс?
— Вярнуўся на малую радзіму. Уладкаваўся вадзіцелем у калгас “Салют”. Ажаніўся на мясцовай дзяўчыне Валянціне. Калгас выдзеліў маёй сям’і добраўпарадкаванае жыллё ў Стаях. Цяпер працую вадзіцелем у ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Разам з жонкай вырасцілі і выхавалі двух дзяцей — сына Аляксандра і дачку Марыю.  Маем ужо нават унука Марка, якому хутка споўніцца два гады.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: воін-інтэрнацыяналіст Пётр Урбан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>