В конце прошлого года в Лепельском районе произошел ряд преступлений и происшествий

image148229668

Напрыканцы мінулага года ў раёне адбыўся шэраг злачынстваў і здарэнняў, якія выклікалі пэўны грамадскі рэзананс. Каб не дапусціць распаўсюджання неабгрунтаваных чутак, раённы аддзел Следчага камітэта дае афіцыйную інфармацыю.
22 снежня ўвечары адбылося злачынства. Падзеі развіваліся наступным чынам. Днём сустрэліся двое мужчын сталага ўзросту. Калісьці яны разам вучыліся, а потым іх шляхі разышліся на доўгія гады. Зараз першы — пенсіянер Міністэрства ўнутраных спраў, другі таксама атрымлівае пенсію, але па інваліднасці. Мужчыны вырашылі адзначыць сустрэчу, набылі віна і пайшлі ў дом да другога.
Выпівалі, гутарылі. Гутарка закранула палітычныя тэмы. Бакі праявілі непрымірымасць у адстойванні сваіх пазіцый. У нейкі момант гаспадар выйшаў з кухні, зайшоў у другі пакой, там адламіў ножку стала, вярнуўся і нанёс госцю ўдары па галаве.
У вельмі цяжкім стане пацярпелы дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Падазроны затрыманы і дастаўлены ў закрытае аддзяленне Лепельскай аблпсіхбальніцы. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства), па якіх прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>