Хлеб — усяму галава

“Калі ласка, акажыце садзейнічанне ў вырашэнні набалелага пытання, — пачала сваё пісьмо ў рэдакцыю наша пастаянная чытачка Кіра Бяляева. — З самай раніцы я займалася пошукам хлеба. Нават на рынку ў 10.30 у продажы быў толькі недапечаны фармавы і звычайны заварны, які не разразаюць напалову. Ён лічыцца сямейным, на тыдзень.

Прыйшлося купіць хлеб фармавы. Аднак яго ледзь змагла парэзаць. Ён быў цягучы, як цеста. Трэба было яго спачатку падсушыць, а потым размачыць, каб можна было адкусіць.

Калі немагчыма на заводзе выпякаць хлеб малых памераў, чаму б не дазволіць прадаўцам хаця б разразаць яго напалову для маласямейных?”

Пісьмо нашай чытачкі было паслана на рэагаванне ў філіял РУВП “Віцебскхлебпрам” “Лепельскі хлебазавод”. Дырэктар прадпрыемства Віктар Аўдзеенка нам даслаў адказ, у якім адзначыў, што пісьмо разгледжана на нарадзе са спецыялістамі. Пытанні, узнятыя нашай чытачкай, актуальныя і патрабуюць растлумачэння.

З 23 лістапада бягучага года адноўлена вытворчасць хлеба фармавога “Білеўскі духмяны” вагой 0,45 кг, а таксама пастаянна ёсць хлеб падавы “Маладзецкі асобы” вагой 0,4 кг.

Асартымент выпускаемай прадукцыі на 22 лістапада бягучага года склаў пяць найменняў хлеба і 16 найменняў булачных вырабаў.

У гандлёвай сетцы Лепельскага раёна прадстаўлена хлебабулачная прадукцыя Пастаўскага райспажыўтаварыства, Новалукомльскага, Наваполацкага хлебазаводаў, а таксама заводаў “Мінскхлебпрам”. У сваю чаргу “Лепельскі хлебазавод” пастаўляе сваю прадукцыю ў гандлёвую сетку Бешанковічаў і Віцебска.

У цяперашні час для пашырэння асартыменту і дасягнення стабільнай якасці выпускаемага хлеба вядуцца пусканаладачныя работы печы “Тубікс-432”. Гэта дазволіць палепшыць органалептычныя паказчыкі (смак і водар), структуру хлеба. А для паляпшэння якасці булачных вырабаў будзе заменена печ РТ-100 расійскай вытворчасці на печ “ROTOR-68” італьянскай вытворчасці.

“Правіламі ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання”, зацверджанымі Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад сёмага краса­віка 2004 года №384, не вызначана абавязковая нарэзка хлеба і хлебабулачных вырабаў масай 0,4 кг і больш.

За парушэнне вядзення тэхналагічнага працэсу пры вытворчасці хлеба фармавога дэпрэміравана на 15 працэнтаў цеставод І. М. Стэльмах.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>