Нарыхтоўка другаснай сыравіны ў Лепельскім спажывецкім таварыстве

16927087У студзені — верасні насельніцтвам здадзена ў прыёмныя пункты спажывецкай кааперацыі 854 тоны лому чорных металаў і 12,4 тоны — каляровых. Дзякуючы гэтаму мясцовыя жыхары змаглі папоўніць свае сямейныя бюджэты адпаведна на 112,5 і 23,5 тысячы рублёў.
Макулатура і шклабой — другасная сыравіна, якая вельмі запатрабаваная прамысловасцю. Яе збор не толькі паляпшае экалогію нашай мясцовасці, а і фінансава вельмі выгадны тым, хто займаецца гэтай карыснай справай. З пачатку года людзі прынеслі ў прыёмныя пункты раённага спажывецкага таварыства 252 тоны макулатуры і 64 тоны шклабою, атрымалі за гэта адпаведна 17,6 і 3,8 тысячы рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>