Праграма фестывалю міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”, які пройдзе ў гарадскім парку 21 жніўня 2016 года

000363_680075Музычны алімп
12.00 — 12.20 — афіцыйнае адкрыццё;
12.20 — 13.00 — прэзентацыі калектываў краін-удзельніц фестывалю;
13.00 — 14.00 — “Чароўныя арэлі” — гала-канцэрт юных талентаў (Беларусь, Латвія);
14.00 — 15.00 — “Латгальскія матывы” — выступае вакальны гурт, Латвія;
15.00 — 16.00 — “З любоўю…” — спявае беларускі бард Алесь Камоцкі, г.Мінск;
16.00 — 17.00 — выступленне музычна-вакальнага гурта “ROSY”, Беларусь;
17.00 — 18.00 — праграма этна-року “Рокаш”, Беларусь;
18.00 — 19.00 — выступае музычна-вакальны гурт “Рэха”, Беларусь;
19.00 — 20.00 — выступае этна-гурт “Рэлікт”, Беларусь;
20.00 — 22.00 — спявае музычны гурт этна-мадэрн сюррэалістаў “На Гуаль”, Беларусь;
Танцавальная лагчына
12.30 — 14.00 — “Пад гукі міфічнай ліры…” — для аматараў народнай песні спеўны сход вядзе музыка, кіраўнік этнагурта “Вурай” Сяржук Доўгушаў;
14.00 — 15.00 — “Спяваем Цмока” — выступае фальклорны гурт “Незабудкі”, Чаускі раён, Беларусь;
15.00 — 16.00 — “Спяваем і танчым па-беларуску” — выступае гурт народнай песні “Землякі”, Чаускі, раён, Беларусь;
16.00 — “Сяброўскі карагод” — навучанне танцам краін-удзельніц фестывалю.
Даліна майстроў
12.30 — 18.00 — майстар-класы, выстава продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Латвіі і Літвы.
Кулінарны востраў
12.30 — 18.00 — кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы дэманструюць прафесійныя кулінары, працуюць падвор’і, увішныя гаспадары краін-удзельніц фестывалю.
Дзіцячы пагорак
З 12.30 запрашаюцца дзеткі ўсіх узростаў узяць удзел у забаўляльнай выставе-віктарыне “Дзе жывуць міфічныя персанажы?”
Для самых маленькіх тэатр “Батлейка” прапануе казку.
Турыстычнае ўзбярэжжа
“Адпачынак на Бацькаўшчыне”, прэзентацыя аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі.
Магічны яр
З 12.30 “Розгары” — абрадавае дзеянне з русалкамі, (г.Чашнікі, Беларусь);
“Традыцыі краіны Дракона” (Кітайская Народная Рэспубліка);
“Традыцыйная культура індусаў” (Індыя);
“Гуляюць Цмокі” — анімацыйная праграма баскетбольнага клуба “Цмокі” (Беларусь);
“Магія СПОЧАН” (Японія);
“Старажтыныя практыкі стасункаў з духамі прыроды” (белы маг Уладзімір Долін, Масква).
Раённы выканаўчы камітэт, зала пасяджэнняў
Для прадстаўнікоў сферы турызму і прэсы — “Свабодны мікрафон” — пытанні, меркаванні і рашэнні.
Увага! Падчас фэсту ў кожнага з гасцей ёсць унікальная магчымасць зрабіць сэлфі з Цмокам, заказаць мастакам партрэт з Цмокам або замест яго.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>