У рамках акцыі “Кветкі Перамогі” на прышкольнай тэрыторыі ў вёсцы Матырына пасадзілі трыццаць саджанцаў яблынь

DSCN8293 У рамках акцыі “Кветкі Перамогі” на прышкольнай тэрыторыі ў вёсцы Матырына пасадзілі трыццаць саджанцаў яблынь.

Працавалі не толькі дарослыя, а і вучні старэйшых класаў.
— Саджанцы паступілі ад сялянскіх фермерскіх гаспадарак Віктара Славецкага і Віктара Быкава, — расказвае дырэктар Матырынскай дзіцячы сад-сярэдняй школы Надзея Галай. — Рыхтавалі глебу да пасадкі, капалі ямкі пад яблыні вучні разам з настаўнікамі. На кожным дрэўцы прымацавалі бірку з імем вучня, які будзе даглядаць дрэўца, а таксама пазначаны і сарты яблынь.
Дапамагалі таксама і бацькі: Марына Грушкавік, Інга Пляшко, Зоя Ковель. Пашчыраваў настаўнік працоўнага навучання і класны кіраўнік адзінаццатага класа Алег Гарбоўскі. Яблыні прыжыліся на новым месцы і цягнуцца да сонейка, набіраючы моц. Сад назвалі даволі сімвалічна — “Сад надзеі”.
Хутка ўсё расквітнее і забуяе яркімі фарбамі, а праз некалькі год дзеці паспрабуюць сакавітыя яблыкі.
Я. МІКАЛАЕЎ.
На здымку: вучань адзінаццатага класа Матырынскай дзіцячы сад-сярэдняй школы Міхаіл Язупаў садзіць своё дрэўца надзеі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>