Ля моста праз Улу адбылася аварыя: легкавая аўтамашына зляцела ў кювет

IMG_9284 Ля моста праз Улу адбылася аварыя: легкавая аўтамашына зляцела ў кювет. Каб яе дастаць, спатрэбіўся аўтакран, які на некаторы час перагарадзіў дарогу, рух прыпыніўся. Некаторыя вадзіцелі выйшлі з машын, каб бліжэй разгледзець, не кожны ж дзень удаецца пабачыць падобныя аварыі, калі машына злятае з дарогі, а ў вадзіцеля толькі лёгкія траўмы.
Пры гэтым некаторыя кіроўцы неабачліва пакінулі свае машыны незамкнёнымі. Літаральна дзесяць хвілін хапіла невядомаму злачынцу, каб залезці ў мікрааўтобус “Мерседэс Віто”, дзе яго здабычай стала барсетка, а ў ёй — 45 тысяч расійскіх рублёў. Як у насмешку — злачынца павесіў пустую ўжо барсетку на фаркоп “Мерседэса”. Раённым аддзелам следчага камітэта па факце ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>