У вёсцы Катоўшчына Лепельскага раёна зафіксаваны наўмысны падпал травы

У вёсцы Катоўшчына зафіксаваны наўмысны падпал травы. Адзін з жыхароў падпаліў сухую леташнюю траву. Потым  з дапамогай аднавяскоўцаў гасіў полымя, якое разбушавалася, выйшла з-пад кантролю.

У гэты ж час ля Катоўшчыны праязджала рэйдавая група, у якой удзельнічалі супрацоўнікі пажарнай службы, спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Яны таксама падключыліся да тушэння пажару. Вінаваты ў падпале травы аштрафаваны на дзесяць базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>