Пульс Лепельшчыны за 9 сентября

Багаты на вяселле і радзіны

Багатым выдаўся сёлетні год на шлюбныя вяселлі, паколькі толькі за восем месяцаў іх было адсвяткавана ў горадзе і раёне 224, што на 51 болей чым летась. А непасрэдна ў Лепелі ў гэты час сталі мужам і жонкай, былі зарэгістраваны ў ЗАГСе 150 пар, што на 37 больш мінулагодняга ўзроўню. Застаецца толькі спадзявацца, што гэта павялічыць нараджальнасць дзяцей, палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў нашым родным краі.

Дарэчы, за студзень-жнівень на Лепельшчыне з’явіліся на свет 227 немаўлят, якія былі зарэгістраваны ў ЗАГСе і сельвыканкамах раёна.

 Блакітнае паліва

Газ трывала ўвайшоў у наш быт. Сёння газавая сетка складае 177 км (прыродны) і адзін км (звадкаваны).

Налічваецца 28 размеркавальных пунктаў. Працуюць на газе малочнакансервавы камбінат, хлебазавод, камбікормавы завод, завод шасцерань, падведзены газ у кацельні (цэнтральная, Заслонава, Бароўка, асфальтабетоннага завода, ДРБУ-202).

Лепельгаз абслугоўвае 17036 абанентаў.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>