Пульс Лепельшчыны за 2 сентября

Ліцэісты на ферме

 Навучэнцы прафліцэя ў час вытворчай практыкі наведалі ферму “Юркоўшчына” сельгасфіліяла “Заазер’е”, дзе азнаёміліся з сучаснымі меха­нізмамі па доглядзе жывёлы. Асаблівую цікавасць выклікалі даільныя робаты.

РЭКОРДЫ ЎРАДЖАЮ

 Сёлета сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала па раёну больш трыццаці цэнтнераў з гектара, што амаль на дзесяць цэнтнераў больш, чым летась.

У ДСГУ “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” і ААТ “Чарэйшчына” ўраджайнасць культур з гектара перавысіла рубеж адпаведна 50 і 40 цэнтнераў.

ГВАРДЗЕЙЦЫ ЖНІВА

 Закончылася ўборка збожжавых культур. Камбайнер сельгасустановы “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” Анатоль Жылінскі на камбайне КЗС-1218 намалаціў 2010 тон збожжа. Гэта трэці вынік сярод камбайнераў Віцебшчыны.

У бягучым годзе ў нашым раёне яшчэ тром гвардзейцам жніва удалося пераадолець паўтаратысячны рубеж па намалотах збожжа. Гэтага выні­ку дабіліся камбайнеры СВФ “Заазер’е” Аляксандр Буйніцкі, Пётр Духовіч і Генадзь Мірановіч.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>