У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшла чарговая сустрэча ветэранаў вайны ў Афганістане з навучэнцамі аграрна-тэх­нічнага каледжа

IMG_8842 У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшла чарговая сустрэча ветэранаў вайны ў Афганістане з навучэнцамі аграрна-тэх­нічнага каледжа. Такія сустрэчы на працягу гадоў сталі традыцыйнымі. Кожны раз музейныя работнікі стараюцца запрасіць новых лю­дзей, каб тыя распавялі моладзі, які сэнс укладваецца ў паняцце “вайна”.

У многіх маладых людзей слова “вайна” мае рамантычны флёр, навеяны кінафільмамі, серыяламі, камп’ютарнымі гульнямі. Маўляў, варта толькі паказацца на полі бою, як праціўнік у паніцы ўцякае.

Ветэраны распавядаюць, што вайна — гэта не толькі і не столькі бой. У Афганістане, напрыклад, даволі шмат людзей гінулі не ад куль і асколкаў, а ад інфекцыйных хвароб, атручванняў незнаёмай экзатычнай ежай, проста з-за неасцярожнасці ў незнаёмай краіне. Вельмі шмат увагі на вайне ўдзяляецца побыту, умовам пражывання і харчавання.

Адным з самых цяжкіх выпрабаванняў з’яўляюцца пастаяннае напружанне, штодзённае, штохвіліннае чаканне нападу, абстрэлу, падрыву міны ці снарада. Гэта чаканне вымотвае нервы, разбурае псіхіку, прыводзіць да зрываў, унутранага выгарання чалавека. Вось чаму многія маладыя хлопцы, вярнуўшыся з вайны, вельмі цяжка знаходзяць сябе ў мірным жыцці. Пра ўсё гэта і шмат пра якія іншыя рэчы распавядаў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў-афганцаў Сяргей Крывель са сваімі баявымі сябрамі.

Падлеткі між тым вельмі ўважліва слухалі воінаў-інтэрнацыяналістаў. І не дзіва: кожны быў уганараваны шматлікімі медалямі.

Удзельнікі сустрэчы стараліся данесці да маладых слухачоў думку пра тое, што вайна не мае рамантыкі, што гэта самая чорная, самая крывавая і разбуральная з’ява. На вайне ў людзей побач з гераічнымі вельмі востра абу­джаюцца самыя нізкія, бесчалавечныя якасці: баязлівасць, жаданне схавацца за спіны іншых, крывадушнасць. Напрыклад, адзін кадравы вайсковец, калі паступіў загад на камандзіроўку ў Афганістан, адмовіўся яго выконваць. У выніку ваеннаслужачага арыштавалі, аддалі пад трыбунал, мужчына адсе­дзеў у месцах пазбаўлення волі два гады, паламаў сабе ўсё далейшае жыццё.

І вельмі вялікае шчасце, што незалежная, самастойная, суверэнная Беларусь не ўдзельнічае ні ў якіх войнах і ўзброеных канфліктах. Пры ўсіх эканамічных і сацыяльных ператрусах у краіне захоўваецца мір — галоўная ўмова для стваральнай працы.

Сустрэча прайшла, ­удзельнікі адправіліся па сваіх справах: навучэнцы — у аўдыторыі і майстэрні, ветэраны-афганцы — на свае працоўныя месцы. Аднак словы, выказаныя на сустрэчы, трывала адбіліся ў памяці і свядомасці моладзі. Вайна пазбавілася рамантычнага арэолу.

Васіль  МАТЫРКА.

 На здымку: эпізод сустрэчы.

Фота аўтара.

IMG_8849 IMG_8848 IMG_8847 IMG_8846 IMG_8845 IMG_8844 IMG_8843

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>