Вёска Вострава

Паселішчы з назвамі Востраў, Вострава, Астравы ў Беларусі сустракаюцца паўсюдна. Усе гэтыя назвы вытворныя аднаго слова “востраў”. Не выключэнне і назва лепельскай вёскі Вострава. Яе  можна патлумачыць наступным чынам – участак сушы, акружаны вадой ці балотам, участак сушы, не заняты лесам, ці поле сярод лесу.

Пра паходжанне Вострава існуе паданне. Даўным-даўно прабіраўся скрозь дрымучыя лясы і тванныя балоты нейкі рыцар са сваёй дружынай. Выйшлі людзі на сухое месца, менавіта туды, дзе да нядаўняга часу існавала Вострава, і засталіся жыць. А паселішча сваё так і назвалі — Вострава.

Дакументальных крыніц, якія б сведчылі аб часе ўзнікнення паселішча, няма, а, можа, пакуль яшчэ не знайшлі дапытлівыя краязнаўцы. Вядома толькі, што на пачатку ХХ стагоддзя вёска ўжо існавала, дакладней, не вёска, а два засценкі. Так некалі называлі невялікія паселішчы, якія знаходзіліся недалёка адзін ад другога, з аднолькавай назвай.  Першы і другі называліся Вострава. У адным засценку налічвалася восем двароў, у другім — чатыры. Знаходзіліся паселішчы ў складзе Барысаўскага павета Мінскай губерні.

У 1930-я гады Вострава існавала як тры асобныя паселішчы: Востраў-1 – дзесяць двароў, Востраў-2 – чатыры і Востраў-3 – дзевяць двароў. Тады ж вёскі перададзены ў склад Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Нягледзячы на тое, што асобныя часткі вёскі знахо­дзіліся  на значнай адлегласці адна ад другой, усё ж такі  жыхары кожнага Вострава адчувалі сябе аднавяскоўцамі, жыхарамі аднаго населенага пункта.           Так было да таго часу, пакуль вострава не пакінуў апошні жыхар на пачатку ХХІ стагоддзя.

 Валерый ТУХТА,

краязнавец.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>