Надыход цудоўнага свята, Ражства Хрыстова, у кожны дом, у кожную сям’ю нясе асаблівую радасць, шчасце і ажыццяўленне светлых надзей

IMG_9313 Надыход цудоўнага свята, Ражства Хрыстова, у кожны дом, у кожную сям’ю нясе асаблівую радасць, шчасце і ажыццяўленне светлых надзей. Мы верым, што ўсе цяжкасці і жыццёвыя перашкоды застануцца ў мінулым, а ўсе запаветныя мары і жаданні абавязкова здзейсняцца.

Неад’емнай часткай свята з’яўляюцца звонкія спевы, танцы і смачныя калядныя стравы. З даўніх часоў святкаванне Каляд праходзіць ярка і незабыўна. Гаспадары накрываюць сталы, запрашаюць сваякоў у госці. Многія ходзяць калядаваць, а моладзь варожыць на будучыню. Атмасферу свята, якое прайшло праз стагоддзі, падарылі лепяльчанам работнікі культуры, якія па традыцыі запрасілі ўсіх адзначыць Каляды на плошчы Свабоды.

…Наваколле атуліў паўзмрок, а бадзёрыя гукі гармоніка, спевы з запалам збіралі ўсё больш гасцей. Кожны, хто прыйшоў на гарадскую плошчу, апынуўся ў святочным віры.

— Шанаванне добрым лю­дзям, хай вам радасці прыбу­дзе! — цёплымі вершаванымі радкамі прывітала гледачоў Снягурачка са сцэнічнай пляцоўкі ля раённага Дома культуры. І паліліся мілагучнай плынню песні ў выкананні ўдзельнікаў народнага ансамб­ля жартоўнай песні “Грымзолі”. “Свята”, “Сусед”, “Ворон”… Пад звонкія акорды песень госці весяліліся ад душы. Працягам святочнай праграмы стала выступленне народнага фальклорнага клуба “Кругаверць”. “Калядкі — добрыя святкі: паеў, папіў — і на палаткі!” — так казалі нашы продкі. Разам павесяліцца святочным вечарам запрасілі гасцей удзельнікі народнага фальклорнага клуба “Кругаверць”. Полька, падыспань, кракавяк… Вельмі прыемна было назіраць, як артысты разам з гасцямі свята кружыліся ў танцавальным віры. Быў створаны вялікі карагод, а затым жадаючыя танцавалі па парах.

— Не праходзьце, калі ласка, міма! Паваражыце на будучыню! — шчыра прапаноўвалі гасцям сімпатычныя цыганкі, ролі якіх выканалі работніцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яркім жа працягам святочнай праграмы стаў эстрадны канцэрт. Выдатны настрой падарылі песні ў выкананні Наталлі Федарцовай, Ірыны Бусавай, Ігара Вішнеўскага, Аляксандра Міхно, Наталіі Мацюш, Алены Кузьміновай і іншых вядомых у раёне выканаўцаў. Моцны мароз перамаглі звонкія песні і бадзёрыя танцы.

А якое ж свята без шчодрых пачастункаў? Работнікі рай­спажыўтаварыства прапаноў­валі мясныя, кулінарныя вырабы. Госці з задавальненнем частаваліся гарачымі клёцкамі і іншымі стравамі. Побач можна было набыць разнастайныя сувеніры, мяккія цацкі. Дзеткі ахвотна ўдзельнічалі ў атракцыёнах, наладжаных работнікамі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, і атрымлівалі за гэта салодкія прызы. Работнікі дзяржаўнай установы “Лепельскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр” прапанавалі мужчынам праявіць свае здольнасці ў падняцці гіры.

— Пакажыце прыклад удзельнікам спаборніцтваў! — звяртаюся да прадстаўніка цэнтра Аляксея Буйлова. Аляксей — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па боксе, пераможца Кубка Рэспублікі Беларусь па боксе, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы і свету, неаднаразовы пераможца Першынства Рэспублікі Беларусь па боксе, прызёр Адкрытага Кубка Узброеных Сіл Украіны на прызы братоў Клічко і многіх іншых спаборніцтваў.

Госці свята з цікавасцю назіралі, як тытулаваны спартсмен трыццаць восем разоў узняў гіру вагой 24 кілаграмы. Самага ж здольнага асілка чакаў прыз.

Да позняга вечара звонка гаманіла гарадская плошча. Народ шчыра весяліўся і, вядома ж, кожны з гасцей паверыў у дзівосы цудоўнага свята, у тое, што светлае Ражство Хрыстова абавязкова падорыць кожнаму з нас толькі радасць, шчасце, дабрабыт, а ўсе запаветныя жаданні абавязкова здзейсняцца!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 На здымках: на сцэне — ­удзельнікі народнага ансамб­ля жартоўнай песні “Грымзолі”; шчыра запрашалі дзяцей прыняць удзел у атракцыёнах работнікі Лепельскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Фота аўтара. 

IMG_9312 IMG_9314
IMG_9316 IMG_9318 IMG_9331 IMG_9332 IMG_9337 IMG_9338 IMG_9339 IMG_9340 IMG_9341 IMG_9342 IMG_9343 IMG_9344 IMG_9347 IMG_9351 IMG_9352 IMG_9395 IMG_9396 IMG_9397 IMG_9405

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>