Парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак

IMG_9605Новы год нясе з сабой прыемнае прадчуванне радасных, шчаслівых падзей, ажыццяўленне светлых мар і жаданняў. Кожны раз, сустракаючы гэта свята, мы верым, што ўсе жыццёвыя цяжкасці і перашкоды застануцца ў мінулым, а ў будучым з намі будзе толькі ўсё самае лепшае. А якое ж свята без казачных сюрпрызаў? Адным з такіх яркіх момантаў з’яўляецца парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак. Мерапрыемства, у якім штогод прымаюць удзел работнікі гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, заўсёды збірае шмат гасцей і кожнаму з іх дорыць выдатны настрой.

…Ля гарадскога ваенкамата ў гэты дзень было асабліва ажыўлена. Адзін за другім сюды па­д’язджалі аўтамабілі ўдзельнікаў свята. Гледачы цёпла віталі Дзедаў Марозаў і Снягурачак установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальні­ца”, якія прыехалі ў аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі, раённага ад­дзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, філіяла Лепельскі хлебазавод ААТ “Віцебскхлебпрам”, філіяла “Лепельскі “ЗАТ “Віцебск­аграпрадукт” і іншых калектываў. Гледачы цёпла сустрэлі таксама казачных персанажаў ААТ “Лепельскі МКК”. Каб падтрымаць удзельнікаў свята, да гарадскога ваенкамата прыйшлі іх калегі і сябры. Паўсюдна не сціхаюць вясёлыя жарты, смех і святочныя віншаванні.

Перад святочнай калонай Дзедаў Марозаў і Снягурачак рухаецца аўтамабіль Дзяржаў­таінс­пекцыі. За імі крочаць удзельнікі духавога аркестра 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Услед — святочны вазок з галоўнымі Дзедам Марозам і Снягурачкай. Нікому не даюць сумаваць гарэза Козачка — сімвал года, які адыходзіць, і абаяльная Малпачка — сімвал новага года. “З Новым годам, дарагія сябры!” — гучаць цёплыя віншаванні з вуснаў Дзедаў Марозаў і Снягурачак.

Святочная калона прайшла па вуліцы Інтэрнацыянальная, паварочвае на вуліцу Карла Маркса, а затым — на плошчу Свабоды. Пагля­дзець на яркае відо­вішча і сюды прыйшло шмат гасцей. Па плошчы разносяцца бадзёрыя музычныя акорды. Галоўныя Дзед Мароз і Снягурачка пры­віталі гасцей цёплымі вершаванымі радкамі. Вельмі не хацела непаседа Козачка аддаваць свой год Малпачцы. Паміж імі ўзнікла спрэчка, але ў рэшце рэшт героі свята пасябравалі і шчыра запрасілі павесяліцца разам усіх гасцей. Пад рытміч­ныя акорды музыкі разам з Дзедамі Марозамі і Снягурачкамі весяліліся дарослыя і дзеці. Дзеці падыходзілі і расказвалі ім вершыкі, атрымлівалі салодкія пачастункі. Ля прыгажуні-ёлкі быў створаны вялікі карагод, а яркім завяршэннем свята стаў феерверк.

Да позняга вечара госці весяліліся пад рытмы дыскатэкі.

Пакідаем плошчу Свабоды з выдатным настроем і ад душы жадаем: “Няхай новы год для кожнага з нас бу­дзе самым радасным, яркім і шчаслівым, багатым на новыя і незабыўныя па­дзеі!”

Святлана

СІЛЬВАНОВІЧ.

На здымках: моманты святочнага шэсця.

Фота аўтара.

IMG_9608

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>