Загарэлася лазня ў Лепелі

pozhar-840x420 На днях у Лепелі адбыўся пажар, гарэла лазня. Гаспадар, мужчына пенсійнага ўзросту, узяўся паліць лазню, нанасіў вады, расклаў агонь у печы ды пайшоў займацца сваімі справамі. Прыйшоўшы чарговы раз паглядзець, быў у шоку.

Пад час гарэння некалькі вугольчыкаў выкаціліся на падлогу, дошкі пачалі тлець. Гаспадар у разгубленасці пабег дахаты, выклікаў пажарных. Пры гэтым дзверы не зачыніў, чым даў прыток свежага паветра, агонь разгарэўся яшчэ больш. Пакуль пажарныя прыехалі, заняліся сцены, столь, дах. Нанесены ўрон ацэнены на пяць мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>