Ветэраны ў «Лепельскім краі»

IMG_8237 Напярэдадні 85-годдзя з дня выхаду першага нумара раённай газеты ў рэдакцыю былі запрошаны ветэраны друку, у прыватнасці Мікалай Сямёнавіч Крывец, Уладзімір Канстанцінавіч Шушкевіч, Марыя Вацлаваўна Міцькіна — гэтыя людзі шмат гадоў аддалі працы на газетнай ніве. У сваім прывітальным слове галоўны рэдактар Уладзімір Шаўчэнка адзначыў іх вялікі ўклад у развіццё газеты, насычэнне яе разнастайнымі па тэматыцы і жанрах публікацыямі, пажадаў найперш здароўя, дабрабыту ў сем’ях. Ветэранам былі ўручаны каштоўныя падарункі.

За салодкім сталом дзяліліся багатымі ўспамінамі. Мікалай Крывец успамінаў той час, калі толькі прыйшоў на працу ў рэдакцыю, як яго прымаў тагачасны рэдактар Іван Дзмітрыевіч Алексін. Многія чытачы памятаюць публікацыі Уладзіміра Шушкевіча, якія той пісаў па слядах сваіх вандровак па родным краі. А Марыя Міцькіна працавала галоўным бухгалтарам, вяла фінансавыя справы рэдакцыі.

Нашы ветэраны жывуць поўным насычаным жыццём, радуюцца шчасцю сваіх дзяцей, унукаў. А Уладзімір Шушкевіч не закідвае сваіх улюбёных вандровак. І хаця жывуць у розных кутках Лепеля, заўсёды рады сустрэчы, магчымасці пагутарыць, абмеркаваць апошні нумар газеты, нібы зноў вяртаючыся на рэдакцыйныя планёркі. Дарэчы, усе ветэраны выпісваюць раёнку, лічаць яе галоўнай крыніцай інфармацыі пра жыццё ў раёне, краіне, а можа нават і свеце.

Добрымі словамі ўспомнілі сваіх калег, якія па стане здароўя не змаглі прыйсці на ўрачысты прыём. І ў знак глыбокага прызнання заслуг і ўдзячнасці кожны былы работнік друку, які пайшоў на заслужаны адпачынак з рэдакцыі, атрымаў памятны падарунак.

С. БАЗЫЛЬ.

 На здымку: фота на памяць.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>