29 апреля
...
прогноз на 5 дней
13 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 3012345

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Пышнянская абарона: гісторыя ў асобах

05.04.2024, 09:30
2133
0
На гэты раз размова пойдзе пра Анатоля Маруньку - аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лепельшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны - партрэт якога намаляўваў мастак Аляксей Ляшчоў.
  • …Анатоль Адамавіч нарадзіўся ў вёсцы Губіна Лепельскага раёна. Служыў у Чырвонай арміі, закончыў ваеннае вучылішча авіяцыйных тэхнікаў. Член КПСС з 1939 года. У 1938-1941 гадах працаваў настаўнікам, дырэктарам Старалепельскай школы. З першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыі ўключыўся ў актыўную барацьбу з ворагам. У жніўні 1941 года пад яго кіраўніцтвам была створана падпольная група ў Лепелі, затым у вёсцы Губіна.

    — У суседняй вёсцы быў Анатоль Марунька, — успамінаў былы партызан і франтавік Анатоль Ханяк. — Аднойчы адзін да мяне на лыжах прыходзіць: “Ты ведаеш, ноччу самалёт ляцеў, вось пачак лістовак. Давай іх распаўсюдзім”. Лістоўкі былі пра разгром немцаў пад Масквой, пра падзеі на фронце. Кожнае слова праўды падбадзёрвала людзей, прыносіла радасць. Адразу я не ўцяміў, што цэлы пачак самалёт не можа выкінуць. Аказваецца, лістоўкі друкаваліся ў нашай друкарні. Іх перадалі хлопцам, каб распаўсюдзілі, а яны мяне прыцягнулі. Мы на лыжах пайшлі па вёсках і разнеслі гэтыя лістоўкі”.

    Летам 1941 года ў вёсцы Ізафатава спынілася 7 ваеннаслужачых, якія выйшлі з акружэння, на чале з Дзмітрыем Караленкам. Восенню 1941 года цераз мясцовага жыхара А.С. Ладзіка яны наладзілі сувязь з падпольным райкамам КПБ, і з гэтага часу выконвалі яго заданні.

    У сакавіку 1942 года група Д.Ц. Караленкі, узброеная двума аўтаматамі і іншай стралковай зброяй, прыбыла на партызанскую базу ў Саснягоўскую пушчу і склала ядро першага партызанскага атрада.

    Камандзірам атрада №68 стаў Уладзімір Лабанок, камісарам - Анатоль Марунька, начальнікам штаба - Дзмітрый Караленка. Партызаны разграмілі і спалілі Несінскую і Палянскую ўправы, нападалі на паліцэйскія гарнізоны, пункты па нарыхтоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага.

    Весткі пра баявыя дзеянні партызанаў з Саснягоўскай пушчы разляцеліся па ўсёй Лепельшчыне. З імі пераклікаліся паведамленні, якія прыходзілі з Ушацкага раёна. Там дзейнічаў атрад №9 на чале з былым дырэктарам Ушацкай МТС, а перад самай вайной - старшынёй Ушацкага райвыканкама Фёдарам Дуброўскім.

    28 жніўня 1942 года па рашэнні Віцебскага падпольнага абкама КПБ абодва атрады аб’ядналіся і стварылі партызанскую брыгаду “Дубава”. Камандаваў ёю Фёдар Дуброўскі, камісарам быў Уладзімір Лабанок, начальнікам штаба - Сцяпан Барадаўкін.

    З 15 верасня 1942 года Анатоль Марунька стаў другім сакратаром Лепельскага падпольнага райкама КПБ. У хуткім часе абставіны склаліся так, што ўжо ў лістападзе 1942 года Анатоль Адамавіч узначаліў другі атрад партызанскай брыгады “Дубава”. Пад яго камандаваннем было праведзена некалькі аперацый. Адна з іх — бой за Пышна — упісана залатымі літарамі ў партызанскі летапіс. Гэта мястэчка служыла як бы варотамі ў партызанскую зону з боку Лепеля.

    Практычна адразу ж, у першыя дні свайго нашэсця, фашысты размясцілі тут гарнізон, які павінен быў кантраляваць праходзячыя паблізу ад вёскі важныя транспартныя шляхі - аўтамабільны і чыгуначны, якія злучалі Докшыцы і Лепель. Менавіта па гэтым накірунку немцы планавалі ажыццяўляць тылавое падмацаванне перадавых войскаў 3-й танкавай арміі, якая ваявала на Усходнім фронце.

    І спачатку гэта ім удавалася рабіць. Аднак усё змянілася ў кастрычніку 1942 года, калі партызанская брыгада “Дубава” выбіла немцаў з Пышна і стварыла там свой апорны пункт.

    Нямецка-фашысцкае камандаванне імкнулася вярнуць сабе Пышна. 22 снежня 1942 года яно кінула супраць народных мсціўцаў да батальёна салдатаў.

    Вось як апісваецца гэты бой у справаздачы брыгады: “Атрад пад камандаваннем Марунькі, які ахоўваў гарнізон, завязаў бой з ворагам на ўскрайку лесу ў 2-х кіламетрах ад Пышна. П’яныя фашысты ўсё лезлі і лезлі… Былі моманты, калі здавалася, што вось-вось яны ўварвуцца на ўзлесак. Але гучны голас адважнага камандзіра ў цяжкую хвіліну
  •  
    падбадзёрваў байцоў, і гітлераўцы не вытрымлівалі нашага агню, адкатваліся назад. Падышло падмацаванне. Фашысты адступілі, больш за 40 забітых пакінулі яны на полі бою”.

    На жаль, Анатоль Марунька не дажыў да светлага дня вызвалення роднага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак яго значны ўклад у перамогу над ворагам не забыты. Прынамсі, у яго гонар названа адна з вуліц у горадзе Лепелі.

    Мікалай ГАРБАЧОЎ

    На здымку: партрэт Анатоля Марунькі
Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика