03 мая
...
прогноз на 5 дней
6 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

У перыяд цяжкіх выпрабаванняў

20.04.2024, 07:30
103
0
З першых дзён акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі разгарнулася барацьба супраць ворага, у якой актыўны ўдзел прыняла мясцовая моладзь, камсамольцы.

Для арганізацыі падполля былі падабраны надзейныя камсамольскія актывісты - І. Баграцоў, В. Маргевіч, С. Шатыронак, П. Пацэй і іншыя.

 Летам і восенню 1941 года паўсюдна пачалі ўзнікаць падпольныя камсамольскія групы. Аднымі з першых яны былі арганізаваны ў Несіне і Ляхавічах. Кіраўнікамі гэтых груп сталі Ф. Садкоўская і К. Яско. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі са зводкамі Саўінфармбюро, вялі агітацыйна-масавую работу сярод насельніцтва, збіралі разведданыя і зброю.

 У 1941 годзе падпольшчыкі паспяхова правялі кампанію па зрыву паставак харчавання для нямецкай арміі. Яны, наадварот, арганізавалі сярод насельніцтва збор грошай і аблігацый у фонд абароны Радзімы. Толькі ляхавіцкія патрыёты сабралі больш ста тысяч рублёў.

 Смеласцю і дзёрзкасцю вызначалася падпольная група навучэнкі А. Парфянчук. 1 мая 1942 года членам гэтай групы ўдалося вывесіць чырвоны сцяг на будынку гарадской управы.

 Некаторыя падпольныя групы складаліся выключна з камсамольцаў, моладзі. Напрыклад, у вёсцы Заслаўкі падпольную камсамольска-маладзёжную групу ўзначаліў малады настаўнік Пётр Пацэй. Члены групы не дазволілі знішчыць, схавалі палітычную літаратуру школьнай бібліятэкі, збіралі зброю. Яны перадалі партызанам 14 вінтовак, два ручныя кулямёты, 130 гранат, больш адной тысячы патронаў.

 У ліпені 1942 года быў створаны падпольны райкам камсамола, яго першым сакратаром стала Ганна Пашкевіч. Членамі райкама былі С. Буткевіч, Р. Армонік, В. Ерашоў, А. Кохан, П. Пацэй і іншыя.

 У маі 1943 года ў складзе партызанскай брыгады імя Сталіна быў арганізаваны атрад №13 – “Камсамольскі”. Яго байцы вызначыліся асаблівай мужнасцю пры штурме Лепеля ў ноч з 19 на 20 кастрычніка 1943 года, іншых баявых аперацыях. Зімой 1943-1944 гадоў атраду быў уручаны Пераходны Чырвоны сцяг ЦК ВЛКСМ.

 У баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў камсамольцы паказвалі ўзоры гераізму і мужнасці. Маладая кулямётчыца Надзея Касцючэнка ў адным з баёў знішчыла дзясяткі ворагаў, не адступіла са свайго рубяжа, але фашысцкая куля абарвала яе жыццё. Смерцю герояў загінулі камандзір аддзялення партызанскага атрада Я. Сабаеў, палітрук роты Вера Маргевіч, партызанка А. Трубчанка і многія іншыя.

 Ужо па стану на 15 лістапада 1943 года ў складзе партызанскай брыгады імя Сталіна было 315 членаў ВЛКСМ. У раёне функцыянавала 69 падпольных камсамольскіх арганізацый.

 У канцы 70-х гадоў дваццатага стагоддзя мне, калі я працаваў інструктарам Лепельскага райвыканкама, было даручана здаць у Мінск архіўныя матэрыялы партызан брыгады імя Сталіна, на падставе якіх выдавалася пасведчанне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Мяне тады вельмі ўразіла, што ў некалькі разоў менш было выдадзена такіх пасведчанняў байцам атрада №13 – “Камсамольскі”, чым любога з іншых атрадаў партызанскай брыгады імя Сталіна, настолькі вельмі шмат загінула народных мсціўцаў менавіта гэтага атрада. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што Вялікая Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была аплачана ў асноўным крывёю камсамольцаў, моладзі.

Мікалай ГАРБАЧОЎ

 На здымку: урачысты марш пасля ўручэння партызанскаму атраду №13 – “Камсамольскі” брыгады імя Сталіна Пераходнага Чырвонага сцяга ЦК ВЛКСМ

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика