02 мая
...
прогноз на 5 дней
16 oC небольшая облачность
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Пераможныя зводкі

19.04.2024, 12:00
966
0
У гады Вялікай Айчыннай вайны штодзённа па радыё па ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза перадаваліся зводкі Саўінфармбюро.

У гады Вялікай Айчыннай вайны штодзённа па радыё па ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза перадаваліся зводкі Саўінфармбюро, у якіх паведамлялася аб найбольш важных падзеях, што адбыліся за апошнія суткі на франтах барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе чакалі навін з нецярпеннем, асабліва нашы землякі-лепяльчане, якія спадзяваліся на хуткае вызваленне роднага краю ад ворага. Гэтыя паведамленні Саўінфармбюро сталі выклікаць асаблівую цікавасць пасля таго, як 23 чэрвеня 1944 года пачалася знакамітая беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.

І вось, нарэшце, у зводцы быў ўпамянуты Лепель: “На працягу 25 чэрвеня на захад ад Віцебска нашы войскі, разгортваючы наступленне, фарсіравалі раку Заходняя Дзвіна на фронце 30 км і з баямі занялі больш за 150 населеных пунктаў. На ўсход ад Бешанковічаў нашы войскі перарэзалі шашу Віцебск-Лепель”.

Вялася гаворка аб нашым горадзе і ў паведамленні ад 26 чэрвеня: “На Аршанскім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённымі цэнтрамі Віцебскай вобласці -- горадам Дуброўна, горадам і буйной чыгуначнай станцыяй Талачыно, перасеклі шашу, чыгункі Орша-Барысаў і Орша-Лепель”.

Зусім канкрэтна загучалі назвы населеных пунктаў нашых родных мясцін і бліжэйшага наваколля ў зводцы Саўінфармбюро ад 27 чэрвеня 1944 года: “На Лепельскім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Чашнікі, а таксама захапілі больш за 200 іншых населеных пунктаў, сярод якіх Усвея, Усая, Хоціна, Батукалава, Камень, Мядзвецк, Козанаўка, Лукомль і чыгуначныя станцыі Вятны, Чашнікі”.

І не магла не выклікаць вялікай радасці ў лепяльчан і жыхароў раёна наступная зводка Саўінфармбюро: “На працягу 28 чэрвеня на поўдзень ад Полацка нашы войскі, пераадольваючы супраціўленне і інжынерныя камунікацыі праціўніка, у міжазёрных дэфіле, вялі наступальныя баі, у ходзе якіх авалодалі раённым цэнтрам Віцебскай вобласці горадам Лепелем, а таксама занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, і сярод іх Чарніцы, Краснае, Зацечча, Зямцы, Замошша, Старое Лядна, Вялікае Поле”.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымку: знакаміты дыктар Усесаюзнага радыё Юрый Левітан чытае чарговую зводку Саўінфармбюро.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика