18 мая
...
прогноз на 5 дней
15 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Не променял бы деревню на городскую жизнь…

22.11.2022, 09:03
672
0
Сваёй цяжкай працай аграрыі па праве заслужылі вялікую павагу. Гэта людзі, якія не прывыклі хваліцца і быць навідавоку. Яны сціплыя, але кожны дзень, нягледзячы на надвор'е, клапоцяцца пра тое, каб на нашых сталах было ўсё неабходнае.


Многія рупяцца ў гэтай галіне некалькі дзесяцігоддзяў і, не звяртаючы ўвагу на цяжкасці, не мяняюць месца працы. У іх спалучаюцца вопыт і адданасць любімай справе. Адным з прадстаўнікоў высакароднай прафесіі з’яўляецца Аляксандр Пліско, які працуе ў КУВСГП “Лепельскае” больш за 30 гадоў.
Яго імя неаднойчы можна было ўбачыць на Дошцы гонару ў раённай газеце “Лепельскі край” у ліку лідараў вытворчасці. За час працы Аляксандру Сямёнавічу прыйшлося пабачыць рознае: і неўраджайныя гады, і неспрыяльнае надвор'е падчас пасяўной ці ўборачнай кампаніі, і адчуванне радасці ад багатага ўраджаю. Аднак за шмат гадоў мужчына навучыўся не нервавацца па дробязях. Да пастаўленых кіраўніцтвам задач ён заўсёды адносіўся з паразуменнем, працаваў з энтузіязмам і стараннасцю. Гэтаму ў свой час мужчыну навучылі бацькі.
У час сустрэчы са знаёмымі і роднымі Аляксандр заўсёды ўзніме настрой свайму суразмоўцу. Не памятаю выпадку, каб у яго не было шчырай усмешкі і трапнага слоўца ў запасе.
А яшчэ хлебароб умее выдатна танцаваць і спяваць, ведае шмат народных песень. Любы артыст можа пазайздросціць яго імпэту!
Цікавы суразмоўца, адданы сваёй справе працаўнік, шчыры, актыўны, ён не патрабуе ад жыцця асаблівых прывілеяў -- так коратка можна сказаць пра мужчыну.
Здавалася б, на працы ён стамляецца, ад цямна да цямна на сваім жалезным кані ў полі, але дадому ён заўсёды вяртаецца з выдатным настроем. Жонка Вольга працуе ў філіяле “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” пазменна, таму не заўсёды можа дапамагчы мужу па гаспадарцы. Пасля завяршэння працоўнага дня Аляксандру Сямёнавічу часам даводзіцца накарміць жывёліну, зварыць ёй ежу на наступны дзень, а таксама выканаць іншыя справы -- на ўсё ў мужчыны хапае энергіі.
-- Не з’яўляецца часам жаданне знайсці лепшую прафесію? – пытаюся ў суразмоўцы.
-- Не, -- смяецца вяскоец. -- З дзяцінства прывык да сялянскага жыцця, іншага не хачу. Магчыма, калі б нарадзіўся і вырас у горадзе, усё было б іначай. Так, у горадзе, магчыма, больш проста і цікава, больш магчымасцяў рэалізаваць сябе. У мяне дзве дачкі жывуць у раённых цэнтрах -- у Лепелі і Чашніках. Аднак я сам ніколі б не прамяняў вёску на горад.
…Нарадзіўся мужчына ў маляўнічай лясной вёсцы Тадуліна Лепельскага раёна. Яна знаёмая не толькі мясцовым жыхарам, а і гасцям раёна, бо там расце магутны цар-дуб. Да працы Аляксандра бацькі прывучылі з маленства. І зараз ён памятае, як з сёстрамі сушылі сена, даглядалі і кармілі жывёлу -- любую справу дзецям даручалі.
Калі ж Аляксандр пасталеў, з выбарам прафесіі таксама не ўзнікла пытанняў -- праца на зямлі заўсёды была яму па душы.

Сямейныя справы
Пасталеўшы, кожны чалавек шукае сваю другую палову, каб прайсці з ёй рука аб руку жыццёвы шлях і пабудаваць сумесную будучыню.
-- Як жа вы сустрэлі сваё каханне?
-- Лёс сам нас звёў з Вольгай, мы пазнаёміліся на вяселлі ў сяброў. Гэта было каханне з першага позірку. Мы нават не сустракаліся, толькі напісалі адзін аднаму некалькі лістоў. Хутка адбылося наша знаёмства з бацькамі, а потым і вяселле.

Пэўны час маладая сям’я жыла ў Тадуліне. Там жа ў бацькоў з’явілася на свет дачушка Юлечка. Потым маладой сям’і кіраўніцтвам калгаса быў выдзелены дом з усімі зручнасцямі ў вёсцы Паддуб’е. Тут Аляксандр Сямёнавіч і Вольга Пятроўна жывуць і цяпер.
Дочкі Юлія і Вераніка таксама з юнага ўзросту прывыклі працаваць і дапамагаць бацькам, з задавальненнем завіхаюцца на прысядзібным участку ў Паддуб’і. Ураджаю хапае на ўсіх. І хоць клопаты займаюць шмат часу, сям’я Пліско лічыць, што вынік таго варты.
Дачушкі ў бацькоў, трэба сказаць, сапраўдныя прыгажуні. Абедзве знайшлі сваё прызванне і стварылі ўласныя сем’і. Юлія жыве ў г. Лепелі, зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, выхоўвае двух гарэзаў-сыноў. Вераніка ж жыве з мужам у Чашніках.
Пры кожнай магчымасці дзяўчаты са сваімі сем’ямі прыязджаюць у родную вёску Паддуб’е, дзе іх заўсёды чакаюць з нецярпеннем бацькі. Калі вялікая сям’я збіраецца разам, мужчынская палова па традыцыі паліць у лазні, гатуе шашлыкі, а дзяўчаты шчыруюць над смачнымі салатамі і дзеляцца жаночымі сакрэтамі.
Кулінарыя -- яшчэ адзін любімы занятак жанчын сям'і Пліско. Добра гатаваць тут умеюць і любяць усё без выключэння! Аднак калі за справу бярэцца старэйшая дачка Юлія, на стале абавязкова з'явіцца сапраўдны шэдэўр-торт.
Зразумела, у сям’і здараецца рознае, але муж і жонка заўсёды ўмеюць знайсці кампраміс, ніколі не пашкадавалі пра тое, што калісьці стварылі сям’ю.
Аляксандр Сямёнавіч і Вольга Пятроўна ўпэўнены, што менавіта з такіх простых, але вельмі прыемных для душы момантаў складаецца чалавечае шчасце!
Мы ж упэўнены ў тым, што чым больш у нас будзе такіх шчаслівых сем'яў, тым больш моцнай будзе наша краіна.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика