19 мая
...
прогноз на 5 дней
13 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Апошнія ўборачныя дні

29.11.2022, 09:07
369
0
Нядаўна ў выпуску “Навін” агучылі такі факт: у Беларусі ўраджай убраны на 99,98 працэнта плошчаў.

выспяванню і высыханню зярнят у пачатках. Яшчэ лепей працэс пайшоў пасля першых замаразкаў, калі нізкія тэмпературы выціснулі лішкі вільгаці. Сёлета сітуацыя адваротная. Пасля сухмені, якая трымалася ад канца ліпеня да пачатку верасня, што дазволіла паспяхова правесці ўборку зерневых, пайшлі дажджы. Сцяблы кукурузы, лісце і пачаткі набраклі вадой. Камбайнеры чакалі першых замаразкаў, якія б падмарозілі верхні слой глебы, падсушылі расліны, але здарылася іншае -- разам з марозам пайшоў снег.

Сырая маса з вельмі вялікімі цяжкасцямі праходзіць праз абмалотныя механізмы камбайна. Паказальны наступны факт. Падчас уборкі зерневых камбайнеры, як правіла, чысцяць камбайн і яго абмалотныя механізмы толькі аднойчы -- раніцай. Звычайна гэтага хапае, каб потым на працягу дня спакойна працаваць. Цяпер жа камбайнеры вымушаны чысціць камбайны пасля кожнай выгрузкі бункера. Напрыклад, Павел Ханяк пасля таго, як быў убраны выгрузны шнэк, зазірнуў унутр машыны і сціснутым паветрам стаў прачышчаць рэшаты і грохаты, залепленыя рэшткамі сырога кукурузнага лісця. Камбайнер быў вымушаны патраціць на гэтую аперацыю каля дзесяці хвілін.

-- Па колькі бункераў за дзень удаецца намалаціць такім чынам? -- пытаюся ў камбайнера.

-- У сярэднім па шэсць-восем. Хаця здаралася, што намалочвалі і па дзесяць -- усё залежыць ад многіх фактараў, у першую чаргу ад таго, як будзе праходзіць кукурузная маса.

-- Якая сярэдняя ўраджайнасць? -- зноў звяртаюся з пытаннем да Аляксея Раманенкі.

-- У сярэднім каля васьмі тон з гектара. Аднак гэта бункерная вага, зерне з поля прыбывае з вільготнасцю ад 35 да 45 працэнтаў, і нават больш. Для працяглага захоўвання яго трэба высушыць як мінімум да 14 працэнтаў, а для лепшага выніку -- яшчэ больш. Пасля высушвання атрымліваецца, што кожны гектар дае каля шасці тон у свірнавой вазе.

Развітаўшыся з працаўнікамі поля, рушыў у кантору філіяла, дзе маім суразмоўцам стаў дырэктар Вячаслаў Чувілін.

-- Вячаслаў Міхайлавіч, наколькі выгаднае вырошчванне кукурузы на зерне ў нашых прыродна-кліматычных умовах?

-- Пра фінансавую эфектыўнасць сказаць не магу, бо не маю звестак пра ўсе гаспадаркі холдынга “Славянскі Велес”. Аднак думаю, што выгадна. Хаця б таму, што на наступны год палеткі, запланаваныя пад сяўбу кукурузы, не зменшаны. Тут важнымі бачацца іншыя абставіны. На сённяшні дзень зерня кукурузы ў свабодным продажы ў Беларусі амаль няма. Калі і з’яўляюцца некаторыя прапановы, то яны рэдкія і мізэрныя, а холдынгу патрэбны тысячы тон. Раней кукуруза ў асноўным набывалася ва Украіне і паўднёвых рэгіёнах Расіі. Сёння гэтыя магчымасці па шэрагу прычын, якія ад нас не залежаць, закрыты. Таму рацыянальным з’яўляецца рашэнне па максімуме вырошчваць сыравіну для вытворчасці камбікармоў на месцы.

Нягледзячы на цяжкасці, працаўнікі філіяла “Баброва-Агра” дзень за днём убіраюць дзясяткі гектараў кукурузы, намалочваюць да сотні тон. Аднак за месяцы напружанага жніва ў людзей з’явілася стомленасць. Камбайнеры з нецярпеннем чакаюць дня, калі будзе зжаты і абмалочаны апошні палетак, каб, нарэшце, з поўным правам адпачыць і перавесці дыханне.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымках: камбайн на кукурузным полі; выгружаецца чарговы бункер; Павел Ханяк аглядае механізмы кукурузнай жняяркі.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика