18 мая
...
прогноз на 5 дней
18 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Замалёўкі з базару. Тавары для агароднікаў

14.02.2023, 08:50
591
0
Надвор’е ў нядзелю было спрыяльным для таго, каб выйсці і прагуляцца: пасля суботняга мокрага снегу ўсіх радавала сонейка, сціх вецер.

Надвор’е ў нядзелю было спрыяльным для таго, каб выйсці і прагуляцца: пасля суботняга мокрага снегу ўсіх радавала сонейка, сціх вецер. Засмучалі хіба што абледзянелыя тратуары і пешаходныя дарожкі. Аднак амаль уся тэрыторыя базарнай плошчы была пасыпана пяском, так што, за выключэннем некаторых небяспечных лапікаў, хадзіць можна было спакойна. Дык чаму б не прайсціся?

Базар, нягледзячы на спрыяльнае надвор’е, быў нешматлюдным. Спачатку скіраваўся да палатак, дзе прадавалася насенне. Разважаў так: зараз самы спрыяльны час высяваць расаду перцу -- яго насенне агароднікі ўжо набылі, прыйшла чарга набываць насенне памідораў. З гэтай мэтай звярнуўся да знаёмага прадаўца, якая нечакана адказала:

-- Вы не паверыце, але ў апошні час пакупнікі аддаюць перавагу насенню агуркоў.

-- Чым жа яны тлумачаць такі выбар?

-- Не цікавілася. Верагодна, людзі высяваюць насенне агуркоў не для расады, якую ў далейшым можна перасадзіць у парнік ці адкрыты грунт. Магчыма, насенне яны адразу высяваюць у аб’ёмныя ёмістасці, каб вырасціць на акне да Дня Перамогі, а то і раней, для таго, каб мець на стале свежыя агуркі.

Такое тлумачэнне лічу лагічным. Насенне агуркоў у той палатцы прапаноўвалася па цане ад 60 капеек да 6 рублёў за пакецік. Заадно пацікавіўся і насеннем памідораў. Яго прадавалі па цане ад 60 капеек да 7 рублёў за пакецік, у залежнасці ад сорту і вытворцы.

-- Можна набыць і больш танныя, -- тлумачыла прадавец. -- Аднак у такім выпадку насенне мае горшую ўсходжасць. А вось гэтыя, хаця і каштуюць даражэй, гарантавана дадуць парасткі. Прынамсі, ніхто з пакупнікоў не скардзіўся. Я ж працую тут ужо не першы год.

Яшчэ адным папулярным таварам у мінулую нядзелю стаў грунт для высаджвання расады. Так, нашы агароднікі ў пераважнай большасці ўжо не карыстаюцца чарназёмам са сваіх агародаў, а набываюць спецыяльны грунт. У прыезджых прадаўцоў на апошнім базары бачыў 10-літровыя пакеты грунту па 2,50 і 20-літровыя па 4 рублі. Прычым на пакетах было напісана, што адны прызначаны для вырошчвання расады памідораў і перцу, другія -- для кветак, а трэція -- універсальныя. Так што выбар, як бачна, даволі шырокі.

Затрымаўся ля ралета мясцовых прадаўцоў, якія прапаноўвалі грунт у 35-літровых пакетах па 12 рублёў.

-- Даволі дорага ў параўнанні з вашымі суседзямі, -- выказаў сваё меркаванне прадаўцу.

-- У нас вельмі добры тавар. У ім у збалансаваных прапорцыях ёсць усе патрэбныя расадзе рэчывы і мікраэлементы. Мы прадаём яго некалькі гадоў, ніколі не было скаргаў, што ў нашым грунце не ўзышло насенне, -- абараняла жанчына свой тавар. -- Да таго ж сёлета грунт прадаецца на рубель танней, чым летась.

Як заўсёды, актыўна ішоў гандаль ля гандлёвай кропкі пастаўскага рыбгаса. Наведвальнікі ахвотна набывалі адборных карпаў па 6,90 і таўсталобікаў па 5,70 рубля за кілаграм.

Абыходзячы рэчавы рынак, звярнуў увагу, што ў нядзелю не было палаткі з жаночымі паліто і курткамі. Гэты тавар сезонны, асенне-зімовы. Верагодна, з заканчэннем сезону знізіўся і попыт, вось прадпрымальнік і вырашыў прыпыніць працу.

Завяршыў абход наведваннем сельскагаспадарчай пляцоўкі. Асартымент і цэны на ёй засталіся без змяненняў, хіба што цана на бульбу знізілася да 7 рублёў за 10-літровае вядро. Збожжа прадавалася з пяці аўтамабіляў па пяць-шэсць рублёў за вядро. З гародніны заўважыў буракі, моркву і цыбулю па 1,50 рубля за кілаграм. Акрамя таго, прадаваліся яйкі курыныя па 4 рублі 50 капеек за дзясятак.

Увогуле, машын было няшмат, свабодныя месцы выкарыстоўваліся як парковачныя. Атрымлівалася даволі зручна: наведвальнік мог прыехаць, пакінуць машыну, прайсці па гандлёвых радах -- і вярнуцца з пакупкамі.

Тэкст і фота: В. МАТЫРКА

На здымку: асартымент грунтоў для высаджвання расады

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика