18 мая
...
прогноз на 5 дней
19 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Тэмпературныя арэлі

13.01.2023, 09:01
429
0
Пачатак новага 2023 года адзначыўся сур’ёзнымі ваганнямі надвор’я. Перад самымі навагоднімі святамі адбылося істотнае павышэнне тэмпературы паветра.

Слупкі тэрмометраў падняліся на +6…+8 градусаў, снежнае покрыва, якое на працягу месяца пакрывала глебу і пасевы, за суткі амаль цалкам растаяла. Палеткі зноў зазелянелі…

У наступныя ж суткі пачалося рэзкае пахаладанне. Зноў ударылі маразы, больш, як два дні панавала 20-градусная сцюжа. Каб выйсці на вуліцу, трэба было вельмі цёпла апранацца, захінацца ў світар, куртку, надзяваць футравую шапку і не забываць пра цёплы абутак.

Яшчэ праз два-тры дні маразы былі не вельмі моцныя, нават адбылося некаторае пацяпленне. Пачаў таяць снег, па вуліцах пацяклі ручаі. Пакуль што ёсць невялікі мароз у межах -3…-5 градусаў, але сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшыя дні ўжо новае пацяпленне.

Чаго чакаць ва ўмовах падобных тэмпературных арэляў, калі на працягу аднаго тыдня паветра то праграваецца да +10, то становіцца халодным да -20 градусаў? Як жа ўплываюць падобныя перапады тэмператур на азімыя культуры? Якія рызыкі і пагрозы ўзнікаюць у сувязі з падобнымі анамаліямі надвор’я? З гэтымі і іншымі пытаннямі аўтар матэрыялу звярнуўся да спецыялістаў у галіне раслінаводства. Першай маёй суразмоўцай стала вядучы аграном -- дзяржаўны інспектар інспекцыі па каранціне, насенняводстве і ахове раслін Інга Папко:

-- Сапраўды, для зімоўкі раслін больш спрыяльнае надвор’е з пастаяннай тэмпературай, належнымі ўмовамі. Ідэальнай лічыцца класічная зіма, калі ў канцы восені тэмпература паветра апускаецца паступова, расліны праходзяць працэс загартоўвання, верхні слой глебы падмярзае, а затым укрываецца слоем снегу, які надзейна ўкрывае і абараняе ад самых моцных маразоў. Аднак падобныя ваганні тэмпературы вельмі небяспечныя для пасеваў. Яны могуць падмерзнуць без снегавога покрыва або пад час адлігі пад тоўстым слоем снегу сапрэць і пакрыцца цвіллю.

-- Якія культуры ці сарты найбольш уразлівыя ў перыяд маразоў?

-- Зерневыя культуры, як правіла, больш устойлівыя, чым крыжакветныя. Найбольш устойлівым да перападаў надвор’я лічыцца жыта. А вось крыжакветныя культуры, асабліва азімы рапс, больш падвержаны гібелі пры неспрыяльных умовах. Сёлета ж сітуацыя асабліва трывожная. Рапс на палетках узышоў нераўнамерна, пры аднолькавых умовах -- сарты, тэрміны пасеву, нормы ўнясення угнаенняў і г.д. -- адны парасткі хутка выраслі і выцягнуліся, а дзясяткі побач з імі ледзь-ледзь выйшлі ў фазу першага сапраўднага ліста. Натуральна, што меншыя расліны знаходзяцца ў зоне рызыкі. І такая сітуацыя назіраецца на ўсіх палетках Лепельшчыны.

-- Якую ж выснову можна зрабіць?

-- Вынік падводзіць пакуль што рана. Наперадзе яшчэ палова зімы, нас чакае люты з уласцівымі яму перападамі тэмператур, традыцыйнымі вятрамі і завеямі. Бліжэй да вясны мы дастанем пробы маналітаў, адросцім іх і толькі тады будзем бачыць больш-менш рэальную карціну.

Наступным маім суразмоўцам стаў аграном СВФ “Заазер’е” Аляксандр Міхль.

-- Аляксандр Аляксандравіч, якія плошчы ў вашай гаспадарцы адведзены пад азімыя культуры і як на сённяшні дзень вы можаце ацаніць іх стан?

-- Усяго пад азімыя зерневыя культуры ў нас адведзена 1796 гектараў. Па асобных культурах раскладка наступная: жытам засеяны 1001 гектар, пшаніцай -- 774 гектары, а азімым ячменем -- 21 гектар. Яшчэ на 315 гектарах пасеяны азімы рапс. Я рэгулярна аб’язджаю палеткі. Убачаная карціна мяне часам насцярожвае: то мароз, то адліга, палі то пад снегам, то апусцелыя. Дзе-нідзе пад час моцнага пацяплення расліны прачнуліся, і ў іх пачалася вегетацыя. Аднак што-небудзь упэўнена казаць пакуль што зарана. У лютым мы будзем адрошчваць маналіты, якія павінны паказаць вынікі перазімоўвання: колькі раслін загінула, колькі выйшлі з зімы аслабленымі, колькі – у поўнай сіле. Словы сваёй калегі пра яруснасць усходаў рапсу сёлета магу пацвярдзіць. За ўсе гады маёй працы з падобным сутыкаюся ўпершыню, таму вызначыць прычыны пакуль што не магу. Як і спрагназаваць перспектывы далейшага развіцця і росту.

-- Што могуць зрабіць земляробы ў такой складанай сітуацыі?

-- Пакуль што нам застаецца чакаць вясны і спадзявацца, што перапады тэмператур не акажуць негатыўны ўплыў на пасевы. З іншага боку, другая палова зімы яшчэ наперадзе, і як яна пройдзе, прадказаць ніхто не можа. Адзінае, што мы можам зрабіць, -- на выпадак гібелі азімых мець запас насення яравых культур, каб аператыўна перасеяць палі з вельмі высокім працэнтам гібелі. Гэта ў нас, дарэчы, і зроблена.

Васіль МАТЫРКА.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика