18 мая
...
прогноз на 5 дней
18 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Вынікі і планы ПМК-75

20.01.2023, 09:08
639
0

Так склалася, што мінулы 2022 год для камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства (КУБП) “ПМК-75” прайшоў не вельмі насычана.

У мінулым годзе было не шмат заказаў, у эксплуатацыю былі здадзены два 40-кватэрныя дамы па вуліцы Калініна і ў завулку Ялугіна, а таксама завершана рэканструкцыя новага будынка раённага краязнаўчага музея. Галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Сухадолаў кажа:

-- ПМК-75 гатова да таго, каб праводзіць будаўнічыя работы ў значна большых аб’ёмах. Мы маем неабходны парк тэхнікі, набор абсталявання, можам выконваць увесь цыкл ад закладкі падмурка да аддзелкі. Ёсць у нас і кампетэнтныя работнікі, вопытныя, дасведчаныя. На вялікі жаль, пакуль што папросту мала заказаў, па розных прычынах не праводзяцца ў вялікіх аб’ёмах будаўнічыя работы. Акрамя таго, перад пачаткам рэалізацыі значнага будаўнічага праекта, тым жа самым узвядзеннем шматкватэрнага дома, павінен быць праведзены значны аб’ём папярэдняй падрыхтоўчай работы. Трэба зрабіць праект, скласці яго каштарыс, выдзеліць пляцоўку, правесці прывязку да мясцовасці, падвесці камунікацыі ў аб’ёме, дастатковым для камфортнага пражывання дзясяткаў і соцень новых жыхароў. Усё гэта патрабуе сродкаў і часу, якія непрафесіяналу не бачныя на першы погляд.

-- Наколькі разумею, тэмпы будаўнічых работ зімой да таго ж значна замаруджваюцца?

-- Зараз ёсць тэхналогіі, якія дазваляюць весці работы нават зімой. Ёсць апаратура, якая дапамагае прагрэць цэментны раствор, тынкоўку ў пэўным месцы і такім чынам не прыпыняць работу. Акрамя таго, ёсць шмат работ, якія можна весці незалежна ад надвор’я: зварачныя, цяслярскія, аддзелачныя.

-- Якія планы на бягучы, 2023-ці, год?

-- Пакуль што партфель заказаў не да канца сфарміраваны. Наколькі ведаю, плануецца пабудаваць 40-кватэрны дом на вуліцы Школьнай каля скрыжавання з вуліцамі Гагарына і Калініна. Акрамя гэтага, прыступілі да ўзвядзення фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам на вуліцы Войкава.

-- Можна пра яго крыху падрабязней?

-- Гэта вялікі праект, які вельмі патрэбны жахарам горада і раёна. Разам з нашым прадпрыемствам на будаўнічых работах задзейнічаны Бешанковіцкая ПМК, прадпрыемства “Новалукомльрамбуд”, на падвядзенні камунікацый працуюць калегі з Шумілінскай ПМК.

Акрамя гэтага, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, што на вуліцы Лабанка, праводзім капітальны рамонт з заменай камунікацый і падлогі. Адным словам, праектаў і працы, здаецца, хапае, але мы былі б рады, каб да нас звярталіся новыя заказчыкі, мы пастараемся дапамагчы ўсім.

-- Акрамя выканання будаўнічых работ на чым яшчэ зарабляла ПМК-75?

-- Мы прадаём бетон. У нас ёсць свой раствора-бетонны вузел, дзе мы замешваем бетон і адпускаем пакупнікам, вывозім грузавікамі-самазваламі. У мінулым годзе наш бетон куплялі КУВП “Бароўка”, ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод”, ТАА “ЦСК”. Вядома, продаж бетону займае невялікую долю ў агульным аб’ёме выручкі, але ўсё ж такі…

-- Раскажыце больш падрабязна пра працоўны калектыў.

-- Пра нашых работнікаў магу казаць толькі самыя лепшыя словы. Працуюць у нас 77 чалавек, з іх інжынерна-кіраўнічых работнікаў – 19. Можна сказаць, што гэта касцяк, які правераны дзесяцігоддзямі сумеснай працы. Да Дня будаўніка граматамі былі адзначаны муляр IV разраду Аляксандр Аношка, цясляр IV разраду Мікалай Мошкін, кіроўца аўтамашыны V разраду Валерый Тухта.

-- Неаднаразова ў размовах з кіраўнікамі розных прадпрыемстваў ставілася праблема недахопу кваліфікаваных рабочых. Наколькі такая праблема актуальная для будаўнічай галіны?

-- Была і застаецца актуальнай ва ўсе часы. Кваліфікаваныя будаўнікі заўсёды і ўсюды патрэбны. Больш за два дзесяцігоддзі спецыялісты будаўнічай галіны выязджаюць у Расію, вяртаюцца адзінкі, і тое – часова. Напрыклад, увосень да нас па дагаворы падраду ўладкаваліся трое муляраў, якія да гэтага працавалі ў Расіі. Майстры сваёй справы, якасна працавалі, аднак з надыходам вясны паехалі на заробкі зноў. Прыемна, калі ўдаецца прыняць новага работніка, і ён застаецца ў нас працаваць. Так, не магу не ўпамянуць тынкоўшчыцу Паліну Іваненку. Дзяўчына летась прыйшла да нас на працу, паказала сябе добрай, стараннай работніцай і зараз рупіцца на нашым прадпрыемстве.

* * *

Падводзячы вынік, можна сказаць, што будаўнікі Лепельскай ПМК-75 за дзесяцігоддзі дзейнасці напрацавалі багаты вопыт, які дазваляе ім спраўляцца з задачамі амаль любой цяжкасці. І галоўнае пажаданне ад іх на бягучы год – каб было больш заказаў, яны з усімі справяцца.

Васіль МАТЫРКА

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика