19 мая
...
прогноз на 5 дней
14 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Праца ў майстэрні

09.01.2023, 13:34
249
0
Зімовыя месяцы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, як правіла, называюць мёртвым сезонам.

Глеба скавана марозам і ўкрыта белым снегавым покрывам, кармы для жывёлы нарыхтаваны, адзіная турбота ў механізатараў -- забяспечваць жывёлагадоўчы працэс, падвозіць кармы і адвозіць арганічныя ўгнаенні. На гэтыя аперацыі патрабуецца мінімум тэхнікі і работнікаў, таму ў маштабах усяго сельгаспрадпрыемства ёсць магчымасць адпачыць і перавесці дух.

Разам з тым мы памятаем народную мудрасць, якая сведчыць, што сані трэба рыхтаваць летам, а калёсы -- зімой. Гэтая мудрасць актуальная і для сельскай гаспадаркі. Зімой ёсць час для рамонту сельгастэхнікі у першую чаргу глебаапрацоўчай і пасяўной. Праз тры месяцы, як толькі сыдзе снег і прагрэецца глеба, гэта тэхніка будзе патрэбна ўвесь час. А час, між тым, праляціць хутка, не паспееш азірнуцца…

З такімі думкамі накіраваўся да рамонтных майстэрняў КУВСГП “Лепельскае”, якое знаходзіцца ў аграгарадку Вялікі Поўсвіж. Перад будынкам майстэрні знаходзілася некалькі легкавых аўтамабіляў -- значыць, людзі на месцы ёсць, праца павінна праводзіцца.

Непасрэдна ў рамонтны цэх дзверы шчыльна зачынены. Такім чынам, памяшканне закрыта ад холаду. Гэта дазваляе ў некаторай меры падтрымліваць прымальную тэмпературу.

У майстэрні звярнуў увагу на пяць адзінак тэхнікі. Першым стаяў трактар МТЗ-920, раскатаны на дзве часткі. Матор, задні мост і кабіна стаялі паасобку. Інжынер КУВСГП “Лепельскае” па сельгасмашынах Арцём Паус сказаў:

-- На гэтым трактары выйшла са строю каробка перадач. Трактарыст пакуль што адлучыўся, дапамагае іншаму механізатару ў рамонце. Неабходныя для рамонту запчасткі ёсць.

Тут жа стаялі мікрааўтобус “ГАЗэль”, дыскавая касілка АС-01, яшчэ адзін трактар МТЗ-920 і пагрузчык “Амкадор”, каля якога актыўна ішла работа. Пяцёра мужчын ставілі на месца кола. Дэталь вялікая, масіўная, таму справа ішла даволі цяжка. Добра, што ў майстэрні працаваў кран-бэлька, з дапамогай якога можна было прыўзняць пагрузчык.

Працэс пракаменціраваў галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Бусаў:

-- У пагрузчыку ўзнікла даволі значная паломка, утварылася трэшчына ў элеменце корпуса задняга маста.

-- Давялося замяняць элемент?

-- Не, заварылі. Зваршчык Генадзь Драгун добра ведае сваю справу, заварыў надзейна. Цяпер трактарыст пагрузчыка Станіслаў Скібскі разам з іншымі механізатарамі ўстанаўлівае кола на месца.  

-- Рамонт трактараў, вядома, справа важная. Аднак, як праходзіць рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі? У гэтай майстэрні я не бачу ні плугоў, ні культыватараў, ні сеялак.

-- У другой майстэні, у арачніку трактарыст Аляксандр Жарнасек паставіў плуг, падрыхтаваў яго да рамонту. На агрэгат закуплены неабходныя запчасткі. Аднак механізатар пакуль што часова накіраваны на іншую, больш пільную работу, ён адвозіць арганіку. У гэтай майстэрні, як бачыце, стаіць толькі касілка. Мадэль неблагая, вытворчасці канцэрна “Амкадор”. Аднак, як і іншая падобная тэхніка, яна вельмі адчувальная да камянёў, якімі так багатыя нашы палі. Ад удараў пашкоджваюцца шасцерні і шпонкі. Пакуль што маем час для яе рамонту, але, думаю, касілка тут доўга не затрымаецца.

ГАЗэль жа нядаўна была перададзена ў гаспадарку з аддзела па адукацыі райвыканкама. На гэтай машыне шмат гадоў у школы дастаўляліся вучні. Зараз патрабуецца рамонт каробкі перадач і кузава ГАЗэлі. У далейшым яе плануецца выкарыстоўваць у якасці рэзервнай лятучкі, падвозіць работнікаў на важныя аб’екты.

Падводзячы вынік, адзначу, што праца ў КУВСГП “Лепельскае” па рамонце тэхнікі праходзіць зладжана, але крыху запаволена. Як кажуць спецыялісты, варта актывізавацца, бо вясна не за гарамі. Замінка ж, як і ў сітуацыі з большасцю сельгасарганізацый, заключаецца ў недахопе грошай для набыцця запчастак і расходных матэрыялаў.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА.

На здымку: механізатары разам устанаўліваюць кола на пагрузчык.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика