20 мая
...
прогноз на 5 дней
13 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

“Вельмі важна знайсці да чалавека падыход…”

12.09.2022, 08:45
494
0

12 верасня -- Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства
Наталля Смажэўская служыць старшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Чалавек на сваім месцы

Наталля Смажэўская служыць старшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

-- У нашым калектыве існуе пэўная спецыялізацыя, -- расказвае Наталля Сяргееўна. -- Напрыклад, раскрыццём крадзяжоў займаюцца ўсе супрацоўнікі аддзела, але я вяду справы аб дарожна-транспартных здарэннях, нявыплаце аліментаў, браканьерстве, абавязаных асобах, а таксама асобах, якія зніклі без вестак.

-- Мяркую, што пасля размовы з парушальнікамі закону на душы застаюцца непрыемнае адчуванне, пачуццё незразумелай трывогі і псіхалагічнага ціску. Як вам удаецца пераадольваць гэта?

-- Скажу шчыра, мне рэдка даводзіцца кантактаваць з закаранелымі крымінальнікамі. Найбольш часта я працую з людзьмі, якія сталі ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, не плацяць аліменты, або рыбаловы, якія з сеткамі выйшлі на вадаём. Такія справы не маюць вялікай, смяротнай пагрозы, як, напрыклад, забойствы ці рэкет. Як правіла, мне са сваімі суразмоўцамі ўдаецца наладзіць канструктыўны дыялог. Разам з тым у маёй працы нямала негатыўных сітуацый. Аднак я кіруюся правілам: усе ўзніклыя праблемы трэба пакідаць на працоўным месцы, не прыносіць іх дадому.

-- Якія якасці ў першую чаргу павінны быць уласцівыя следчым?

-- Акуратнасць, удумлівасць і пры гэтым -- дакладнае веданне і выкананне патрабаванняў закона. Менавіта ад нашай працы залежыць далейшы лёс чалавека: будзе ён пазбаўлены волі ці не, на які час, наколькі вялікі штраф пагражае за тое ці іншае правапарушэнне і г.д. У маёй практыцы здарыўся выпадак, калі за 10 рыбінак чалавек быў пакараны штрафам у 10 тысяч рублёў. Так склаліся абставіны: парушальнік выкарыстоўваў забароненыя прылады ў забаронены час, злавіў асабліва каштоўныя пароды рыб…

-- Наталля, у якой прафесіі, акрамя следчага, вы маглі б рэалізаваць сябе?

-- Мне вельмі блізкае выяўленчае мастацтва. З дзяцінства я захаплялася маляваннем, любіла ствараць скульптуры і шыць. Пасля заканчэння сярэдняй школы збіралася паступаць у Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, на спецыяльнасць дызайнера. Аднак, убачыўшы работы студэнтаў, засумнявалася ў сваіх здольнасцях. Ужо цяпер, успамінаючы той час, прыходжу да высновы, што гэта былі работы студэнтаў-выдатнікаў, якія вучыліся не адзін год. Напэўна, у мяне ўсё ж такі быў шанц паступіць.

Я ж пайшла па іншай сцяжынцы. Паступіла ў Полацкі аграрна-юрыдычны каледж. Падчас працы ў Бешанковіцкім раёне была ўдзельніцай добраахвотнай народнай дружыны. Затым атрымала прапанову працаваць у міліцыі. Так паступова і склалася мая кар’ера. Адзначу, што мне падабаецца працаваць з людзьмі. У нашай працы вельмі важна знайсці да чалавека індывідуальны падыход. Зараз я займаю пасаду старшага следчага Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, з’ўяюся маёрам юстыцыі.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: старшы следчы маёр юстыцыі Наталля Смажэўская

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика