08 мая
...
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 89101112
13141516171819
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

В проекте «Поезд Памяти» принял участие лепельчанин

01.08.2023, 16:44
1664
0
Слабадскі дзесяцікласнік падзяліўся ўражаннямі аб удзеле ў патрыятычным праекце “Цягнік Памяці”.

Завяршыўся патрыятычны праект “Цягнік Памяці”, ініцыяваны спікерамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталляй Качанавай і Валянцінай Мацвіенка. Ключавая ідэя праекта змяшчаецца ў яго назве -- памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, гераічным подзвігу савецкага народа. Сёлета рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі праект атрымаў статус мерапрыемства Саюзнай дзяржавы і аб’яднаў 200 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Кыргызстана і Арменіі.
Прыемна, што сёлкта ў праекце прыняў удзел наш зямляк, дзесяцікласнік Слабадской сярэдняй школы-сада імя М.М. Пшонкі Артур Дзямко — фіналіст абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Я -- патрыёт сваёй краіны”. Хлопец з задавальненнем падзяліўся ўражаннямі ад вялікага падарожжа на “Цягніку Памяці”:
-- Я быў шчаслівы, калі даведаўся, што прайшоў адбор і стаў удзельнікам праекта. Для мяне гэта магчымасць убачыць сваімі вачыма тыя мясціны і гарады, дзе ваявалі нашы дзяды і прадзеды, абараняючы сваю Радзіму. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны не абышлі і нашу сям’ю. Мой прадзед па бацькавай лініі, ураджэнец вёскі Свяда Пётр Дзямко не вярнуўся з вайны. У верасні 1944 года ён загінуў у Прыбалтыцы. Пасведчанне да медаля “За адвагу” -- адзіная рэліквія, якая захоўваецца з сямейным архіве.
За 16 дзён мы пераадолелі больш за шэсць тысяч кіламетраў, наведалі 14 гарадоў дзвюх дзяржаў, пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, наведалі музеі і помнікі, удзельнічалі ў ваенных рэканструкцыях і сустрэчах з ветэранамі.
Наш цягнік адправіўся ў дарогу 22 чэрвеня з Брэста. Як вядома, менавіта з гэтым горадам і трагічнай датай звязаны падзеі пачатку вайны 1941 -- 1945 гадоў. За два дні ў Брэсце мы сталі гледачамі рэканструкцыі былых гістарычных падзей і пагрузіліся ў незабыўную атмасферу гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Потым мы рухаліся па маршруце Гродна -- Віцебск -- Смаленск -- Ржэў -- Вязьма -- Кубінка -- Масква -- Санкт-Пецярбург -- Вялікі Ноўгарад -- Пскоў -- Орша -- Магілёў -- Гомель -- Мінск. На канчатковую станцыю мы прыбылі 3 ліпеня бягучага года, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Першым расійскім горадам, які мы наведалі, стаў старажытны Санкт-Пецярбург. Мы бліжэй пазнаёміліся з багатай гісторыяй горада падчас аглядавай экскурсіі. Наведалі Пескароўскія мемарыяльныя могілкі -- самыя валікія ў свеце могілкі ахвяр Другой сусветнай вайны. Пабывалі і на гарадскім выпускным вечары -- фестывалі “Пунсовыя ветразі”. Ва Уфе на Х юбілейным Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі адбылася сустрэча з жанчынамі-палітыкамі, спікерамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталляй Качанавай і Валянцінай Матвіенка. Мы звярталіся джа іх з рознымі пытаннямі: аб Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці і будучыні, развіцці Расіі і Беларусі.
Вельмі ўразіла Масква і Крэмль, дзе мы ўсклалі кветкі да магілы невядомага салдата, сустрэліся з мэрам расійскай сталіцы Сяргеем Сабяніным.
Пасля паездкі па Расіі прыемна было зноў вярнуцца ў Беларусь. Пабывалі ў Магілёве, а таксама на малой радзіме Прэзідэнта -- у Александрыі. Там мы пачаставаліся вадой з Трафімавай крыніцы, убачылі абрад “Купалле” і нават пасядзелі за школьнай партай Аляксандра Рыгоравіча. У Мінску ў святочны дзень на Кургане Славы сустрэліся з самім Аляксандрам Лукашэнкам, усклалі кветкі да мемарыяла і аддалі даніну памяці воінам-вызваліцелям.
З падарожжа, якое запомніцца на ўсё жыццё, я вярнуўся з вялікімі станоўчымі ўражаннямі. Імі я буду дзяліцца са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Дарэчы, на кожным прыпынку цягніка нам дарылі сувеніры, каб на памяць засталася рэч, што будзе нагадваць пра канкрэтны горад, яго славутасці. У нашым школьным музеі можна нават стварыць асобную экспазіцыю, прысвечаную “Цягніку Памяці”.
Шмат станоўчых эмоцый пакінулі новыя знаёмствы з аднагодкамі з розных краін, з многімі з іх мы нават пасябравалі. Спадзяюся, што і надалей мы будзем падтрымліваць з імі сувязь.
Хочацца адзначыць, што за час падарожжа моладзь адчула і зразумела, якой маштабнай была Вялікая Айчынная вайна, колькі ў яе ахвяраў і якой дарагой цаной адваявана мірнае неба для будучых пакаленняў. Я зусім па-іншаму стаў глядзець сам на тыя падзеі. Упэўнены, што кожны ўдзельнік праекта будзе яшчэ з большай павагай адносіцца да гераічнага мінулага сваіх продкаў.
Валерый ТУХТА.
На здымках: Артур Дзямко.
Фотаздымкі з асабістага архіва А. Дзямко.”.

Фотаздымкі з асабістага архіва А. Дзямко.

Автор

Отзывы

При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.

artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика