19 мая
...
прогноз на 5 дней
19 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

“Суша - маёй радзімы куток…”

26.08.2022, 09:13
236
0

-- Добры дзень, шаноўныя сябры! Добры дзень, жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка пад назвай Суша, -- такімі словамі пачалося цудоўнае свята, якое падрыхтавалі работнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва ДУК «Лепельскі раённы

Як жывеш, вясковая глыбінка?

“Суша - маёй радзімы куток…”

Рэха падзеі

Жыхары вёскі і госці сабраліся на імправізаванай пляцоўцы, каб з вясёлай песняй, добрым словам і пачастункамі правесці гэты дзень разам. А прысвечаны ён быў людзям, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі, імкнуцца зрабіць свой край прыгожым.

-- Добры дзень, шаноўныя сябры! Добры дзень, жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка пад назвай Суша, -- такімі словамі пачалося цудоўнае свята, якое падрыхтавалі работнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва ДУК «Лепельскі раённы Дом культуры».

Святы бываюць розныя: з кветкамі і падарункамі, афіцыйныя і хатнія. Аднак ёсць яшчэ ўрачыстасці, калі разам збіраюцца сябры, у іх добры настрой, а вакол нават паветра напоўнена радасцю, прыгажосцю і дабрынёй. Менавіта такі настрой панаваў у час сустрэчы.

Так, час не стаіць на месцы, у вёсцы шмат змянілася. Раней Суша была вялікая. У цяперашні ж час жыхароў засталося столькі, што іх можна злічыць па пальцах. Аднак кожнаму з мясцовых жыхароў ёсць пра што ўспомніць, кожны з іх ведае гісторыю сваёй малой радзімы.

Ад карэнных жыхароў я даведалася, што Суша калісьці была цэнтрам сельсавета і саўгаса «Сушанскі». Вёска была размешчана паміж маляўнічымі азёрамі Цеменіца, Астраўкі і Вогзіна.

Падчас Лівонскай вайны тут па загадзе цара Івана IV Грознага рускімі ў 1566 годзе была пабудавана крэпасць Суша, альбо Кап'ё, у якой больш за 10 гадоў знаходзіўся гарнізон рускіх войскаў.

Пад сценамі ўмацавання адбываліся жорсткія баі паміж літоўскімі і рускімі войскамі. Нарэшце, крэпасць была ўзята і разбурана палякамі. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя.

У 1886 годзе тут працаваў вінакурны завод. У 1906-м мелася 37 двароў і 285 жыхароў. Сумежна з вёскай размяшчаўся маёнтак Суша. У 1924 годзе населены пункт стаў цэнтрам сельсавета, а ў пачатку 1930-х тут былі калгас «Суша» і кузня. У 1997 годзе мелася 101 падвор'е і 279 жыхароў, знаходзіліся сядзібы сельсавета і саўгаса, ветэрынарны і фельчарска-акушэрскі пункты, механічныя майстэрні, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, магазін, аўтаматычная тэлефонная станцыя, а таксама помнік-скульптура воіна на брацкай магіле 22 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Ганарацца жыхары і сваім знакамітым земляком -- Героем Савецкага Саюза Паўлам Ялугіным. Павел Уладзіміравіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі. Памёр наш славуты зямляк у 1990 годзе і пахаваны на радзіме -- у вёсцы Суша. У свой час мясцовай школе было нададзена імя гэтага знакамітага чалавека.

Дзень вёскі -- гэта не проста свята, а выдатная нагода, каб выказаць шчырыя словы падзякі ўсім, хто працуе ў сельскай мясцовасці, дзякуючы каму жыве населены пункт. Дзень вёскі -- гэта выдатная нагода пакланіцца ветэранам, якія ўсё сваё жыццё аддалі працы на роднай зямлі. Шмат цёплых слоў у гэты дзень мясцовым жыхарам выказалі артысты, ды і самі вяскоўцы не скупіліся на пажаданні для сваіх суседзяў.

У вёсцы таксама жывуць людзі, якія аблюбавалі гэты куточак для адпачынку, -- дачнікі. І ім прысвяцілі свае песні артысты, бо менавіта дзякуючы часовым жыхарам многія вёскі ў летні перыяд ажываюць і чымсьці нагадваюць старыя добрыя часы.

Незаўважна праляцеў час сустрэчы, якой спрыялі і сонечнае надвор’е, і шчырая атмасфера. Здавалася, і птушкі шчабяталі як ніколі звонка, радаваліся разам з людзьмі, а жыхары не спяшаліся разыходзіцца.

-- Спадзяёмся, што гэта сустрэча не будзе апошняй, і мы зноў завітаем у вашу ўтульную вёсачку, -- кажа вядучая Алеся Забабура. -- Хочацца пажадаць, каб яна заўжды была такой жа чыстай, квітнеючай, а галоўным упрыгожваннем мерапрыемства былі вы, людзі, якія тут жывуць.

“Калi ласка!», «А я нясу табе кветкі», “Малінаўка”, “Блакітная ноч" і іншыя мілагучныя песні былі выкананы ў гэты дзень для жыхароў вёскі Ірынай Бусавай, Віталем Коневым і Ігарам Вішнеўскім.

У завяршэнні мерапрыемства вяскоўцы шчыра падзякавалі ўсім, хто арганізаваў і правёў гэта запамінальнае і яркае свята. Яно і зразумела: сельскае жыццё ў асноўным аднастайнае. А святы, якія праводзяцца на сяле, нясуць людзям радасць і натхненне.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика